Пятница, 29 марта 2024

Рэцэпты на Біс: кексікі «Чырвоны аксаміт»

600

Рэцэпт ад бухгалтара Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Марыны Ярмашук.

Інгрэдыенты:
мука пшанічная —
1,5 шклянкі,
цукар — 150 г,
кефір —
2/3 шклянкі,
алей — 90 г,
яйка — 2 шт.,
какава-парашок —1 ст. лыжка,
разрыхляльнік – 5 г,
чырвоны фарбавальнік.

Прыгатаванне:
Змяшаць усе сухія інгрэдыенты: муку, цукар, какаву і разрыхляльнік.
У іншым посудзе — усе вадкія: яйкі, алей і кефір. Туды ж пакласці дробку чырвонага харчовага фарбавальніка. Добра ўзбіць міксерам.
Злучыць сухія і вадкія інгрэдыенты, перамяшаць лыжкай.
Формы для кексікаў напаўняем цестам прыкладна на 2/3 аб’ёму.
Пячом у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў 15 мін.
Смачна есці!