Четверг, 3 декабря 2020

Отказ от алиментов не освобождает ребенка от выплат нетрудоспособному родителю в будущем

2 608

Я адна выхоўваю сына, але на аліменты ад былога мужа не прэтэндую. Апасаюся, што тады ў будучым ён будзе сам прэтэндаваць на спагнанне з сына аліментаў на ўтрыманне. Ці засцеражэ гэта майго сына ад нежаданых выплат на ўтрыманне бацькі-п’яніцы?

(Са званка ў рэдакцыю).

Адказвае нашай чытачцы адвакат юрыдычнай кансультацыі

Н.М.Станкевіч:

— Гэта памылковае меркаванне. Аліментныя абавязкі бацькоў і паўналетніх дзяцей з’яўляюцца ўзаемнымі.

Згодна з арт.100 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям’і, дзеці абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу. Догляд непрацаздольных бацькоў з’яўляецца абавязкам паўналетніх і працаздольных дзяцей. Ухіленне дзяцей ад утрымання бацькоў караецца ў крымінальным парадку (арт.175 КК РБ).

І толькі калі будзе ўстаноўлена, што бацькі ўхіляліся ад выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў, дзеці могуць быць вызвалены ад абавязку па ўтрыманні і кампенсацыі выдаткаў па дагляду іх.

Падставай для вызвалення дзяцей ад абавязкаў па ўтрыманні бацькоў з’яўляюцца: 1) устаноўлены судом факт ухілення бацькоў ад выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў, 2) пазбаўленне  бацькоўскіх правоў.

Факт ухілення ад выканання бацькоўскіх абавязкаў даказвае  ўхіленне ад выплаты дзецям аліментаў, прызначаных рашэннем суда. У дадзеным выпадку такі факт адсутнічае, бо на аліменты ніхто і не прэтэндаваў.

Спаганяць аліменты на ўтрыманне сына ці не — права маці. Але на далейшыя праваадносіны паміж сынам і бацькам гэта не паўплывае. Таму жанчыне трэба падумаць: а ці варта і далей толькі адной утрымліваць дзіця?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *