Воскресенье, 20 июня 2021

Гісторыя з фатаграфіяй: каля старой бальніцы ў Пружанах

875

Гэтае фота знайшлося ў архіве аднаго з былых работнікаў Пружанскай бальніцы. Яно зроблена ля ўвахода ў стары будынак бальніцы па вул. Кастрычніцкай, які цяпер пустуе. Але вось калі зроблена? Мяркуючы па адзенні, гэта можа быць і 1940, і 1945, і 1960 гады.
Магчыма, нехта можа пазнаць людзей на фота? Гэта стала б добрай дапамогай у датаванні. Патэлефануйце, калі ласка, па нумары 9-12-36.
Ірына СЯДОВА