Среда, 11 декабря 2019

Райисполком: не обходится без сбоев

1 852

На чарговым пасяджэнні райвыканкама прааналізаваны вынікі выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага  развіцця  і выканання бюджэту раёна за 9 месяцаў гэтага года.

Перад тым, як са справаздачамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама па пытаннях развіцця тых галін эканомікі, якія яны курыруюць, сваё бачанне праблем выказаў кіраўнік раёна. А.І.Юркевіч адзначыў, што Пружанскі раён хоць і не самы горшы ў вобласці, аднак па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, калі не здае пазіцыі, дык значна недапрацоўвае.

З якімі паказчыкамі, зацверджанымі на ўзроўні вобласці, удаецца спраўляцца?  Найперш варта адзначыць прырост рэнтабельнасці продажаў за студзень-жнівень у цэлым  па народнагаспадарчым комплексе: ён склаў 0,9 працэнтных пункта (пры заданні 0,5%), у тым ліку па арганізацыях прамысловасці — плюс 3,3%. Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг па раёне склаў 146,7 працэнта, што таксама значна вышэй запланаванага. Апераджальнымі тэмпамі вялася і пастаўка тавараў на экспарт. Колькасць занятых у эканоміцы  за жнівень склала 21678 чалавек (заданне — 21570 чалавек), пры гэтым узровень рэгіструемага беспрацоўя ў параўнанні з пачаткам года знізіўся на 0,1%. Выканана заданне па энергазберажэнні. Сярэднямесячная зарплата за студзень — верасень склала 1390,4 тыс. рублёў, у тым ліку за верасень —1838 тысяч.

А што складваецца не так, як хацелася б? Пакуль не забяспечваецца тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі: ён хоць і вырас на 4,4% да ўзроўню мінулага года, аднак  значна “недацягвае” да прагнознага паказчыку (прагноз на 9 месяцаў — 109,1%), рэнтабельнасць продажаў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах таксама ніжэй прагнозных. Пры чым на гэта было ўказана ўсім кіраўнікам гаспадарак, за выключэннем ААТ “Радзіма”і “Аранчыцкая птушкафабрыка”.

Узнікаюць праблемы і ў будаўнічым комплексе раёна — аб’ёмы будаўніча-мантажных работ за 9 месяцаў гэтага года пакуль меншыя, чым за аналагічны перыяд мінулага. Але асабліва непакоіць, як было адзначана на пасяджэнні райвыканкама, той факт, што нашы будаўнічыя арганізацыі не маюць  пераходных аб’ектаў, на якіх можна было б працаваць у наступным годзе. Не выпадкова, што ў прынятым рашэнні райвыканкам абавязвае актывізаваць прыняцце мер па развіцці экспартных будаўнічых паслуг.

Не апраўдаліся надзеі на інвеставанне ў асноўны капітал па камунальных унітарных прадпрыемствах і гаспадарчых таварыствах. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі за студзень-жнівень 1264,8 тыс. долараў ЗША, тады як  нагод планавалася 17 мільёнаў долараў.

Рашэннем райвыканкама прызнана  недастатковай работа шэрагу кіраўнікоў  арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў  па выкананні  прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, намечаны канкрэтныя меры па ўхіленні недахопаў.

Один комментарий

  • asker

    Можам спаць спакойна, хоць цэны назаўтра ўдвая вырастуць?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *