Понедельник, 9 декабря 2019

Привыкнуть к садику за три часа помогут адаптационные площадки

1 594

Нядаўна я даведалася, што па жаданні бацькоў магчыма кароткатэрміновае наведванне іх дзецьмі дашкольнай установы. Раскажыце, калі ласка, на якіх гэта робіцца ўмовах?

Наталля Пунько, мама.

Па тлумачэнне мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста раённага аддзела адукацыі Антаніны Мікалаеўны Імховік.

Вось што яна патлумачыла:

— Такая паслуга садка, як кароткатэрміновае ўтрыманне дзяцей, замацавана ў новым Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня бягучага года (арт.147, п.3). Аднак практыкавалася яна і дагэтуль. Напрыклад, у пяці дзіцячых садках нашага раёна (чацвёртым, сёмым і дзясятым гарадскіх, а таксама Слабудскім і Хараўскім) сёлета паспяхова працавалі адаптацыйныя пляцоўкі. Іх наведвалі 60 хлопчыкаў і дзяўчынак перадсадковага ўзросту. Два-тры тыдні па тры з паловай гадзіны дзеткам, як правіла, хапае для таго, каб прывыкнуць да садка, сваіх новых сяброў і незнаёмых выхавальнікаў. Тым больш, што разам з імі ў гэты час знаходзяцца ў садку і бацькі (па жаданні). Для таго, каб такая адаптацыйная пляцоўка запрацавала, дастаткова, каб сабралася група бацькоў, жадаючых гэтага. І садок абавязкова арганізуе яе работу. Паслугі гэтыя ў асноўным платныя.

Выдатна зарэкамендавалі сябе так званыя групы вячэрняга догляду дзяцей. Як правіла, у іх збіраюцца рознаўзроставыя дзеткі — тыя, у каго бацькі мусяць затрымлівацца на працы і не могуць своечасова забраць сваіх дзяцей дахаты. Гэта таксама групы кароткатэрміновага ўтрымання. Тры такія групы функцыяніруюць у Кляпацкіх яслях-садку (у дадатак тут дзейнічае шасцідзённы тыдзень знаходжання дзяцей) і адна па просьбе бацькоў сёлета аднаўляе сваю работу ў Новых Засімавічах.

У гарадскім садку №4, што размешчаны па вуліцы Набярэжнай, працавала група выхаднога дня. Па суботах з 9.00 да 12.00 гадзін бацькі маглі прывесці сюды свайго сына ці дачку, а самі за гэты час справіць хатнія клопаты, наведаць магазіны ці з’ездзіць да родных у вёску. У вучэбна-педагагічным комплексе ў в.Кабылаўка па заяўцы бацькоў і мясцовай гаспадаркі такая група працуе цэлы дзень (10 з паловай гадзіны) і аплочвае яе работу ААТ «Айчына».

Дарэчы, такія кароткачасовыя групы могуць наведваць і дзеткі, якія не ходзяць у садок. Бацькам дастаткова напісаць заяву на імя загадчыцы садка, заключыць дамоўленасць на тэрмін знаходжання тут сына ці дачкі, атрымаць належную даведку ад медыкаў і накіраванне аддзела адукацыі (для тых дзетак, якія не наведваюць садок).

Летам выдатна зарэкамендавалі сябе гульневыя пляцоўкі пры садках. Прынцып іх дзейнасці такі ж, як і ў груп вячэрняга догляду, выхаднога дня ці адаптацыйных пляцовак. Дастакова толькі, каб набралася пэўная колькасць бацькоў, жадаючых аддаць сваіх дзяцей на менавіта на такое кароткатэрміновае знаходжанне.

Асноўны рэжым знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна разлічаны на 10 з паловай гадзін. Але па жаданні бацькоў ён можа быць зменшаны. Калі зменшаны да 3,5 гадзіны (напрыклад, з 9.00 да 12.00 гадзін), то харчаванне ў аплату не ўключаецца. У выпадку ж, калі гэты час прыпадае на снеданне, абед ці вячэру дзяцей, то адпаведна будзе ўключацца і харчаванне.

Як правіла, кароткачасовае ўтрыманне ў садку працягваецца нядоўга. Яно разлічана на прывыканне, адаптацыю дзяцей да новых умоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *