Пятница, 18 июня 2021

Гучаць апошнія званкі…

645

Строгія касцюмы, яркія сукенкі, паветраныя шары і, безумоўна, вальс… Сёння для школьнікаў раёна гучыць апошні званок.

І калі для некаторых ён стане добрай весткай пра набліжэнне такіх чаканых летніх канікулаў, то для выпускнікоў азнамянуе заканчэнне дзяцінства і новы этап жыцця.

Урачыстая лінейка стане хвалюючай для 240 адзінаццацікласнікаў раёна. У іх ліку ў дарослае жыццё з апошнім званком адправіцца і 24 выпускнікі гімназіі.

Пройдуць гады, а школу яны будуць успамінаць, як шчаслівы і бесклапотны час. І, напэўна, яшчэ не раз сустрэнуцца…
Але гэта будзе потым, а цяпер наперадзе — выпускныя экзамены, здача цэнтралізаванага тэсціравання і такая хвалюючая ўступная кампанія ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Дарагія выпускнікі, няхай усе вашы мары здзейсняцца!
Уладзіслаў ШПАРЛА