Четверг, 12 декабря 2019

Как не стать загнанной лошадью?

4 542

Якая жанчына не марыць аб такой арганізацыі свайго дня, каб змагла ўсё паспець і пры гэтым не стаміцца і прыгожа выглядаць? Але чамусьці ў адных хапае часу і сілы — не на ўсё, дык на многае, а ў іншых — не. Спецыялісты канстатуюць: для гэтага патрэбны не толькі жаданне, але і веды.

Сваімі ведамі (і адначасова вопытам) прапануе падзяліца гаспадыня дзіцячага дома сямейнага тыпу з Пружан, псіхолаг па адукацыі К.В.Онахава. Кацярына Вячаславаўна навучыць, як прыслухоўвацца да сябе і сваіх біярытмаў, каб з найбольшай карысцю размеркаваць свае сілы, падкажа, як рацыянальна спланаваць бясконцыя штодзённыя справы і выдзеліць час для таго, каб «заняцца сабой». Жанчынам карысна будзе даведацца і аб тым, як будаваць свае адносіны з мужам, каб аднойчы ён не адчуў сябе выціснутым з сэрца жонкі сваімі ж дзецьмі. Веды пра стадыі псіхалагічнага выгарання дапамогуць ім пазбавіцца ад пачуцця «агульнай млявасці і абыякавасці да жыцця». А знаёмства з асновамі псіхалагічных і сацыялагічных законаў грамадства і паводзін чалавека дадуць магчымасць адчуваць сябе больш упэўнена ў цяперашні няпросты час.

Застаецца толькі дадаць, што ўсе парады Кацярыны Вячаславаўны прайшлі выпрабаванне практыкай. Нездарма ёй удаецца не толькі спраўляцца з хатнімі справамі (згадзіцеся, іх у сям’і, дзе выхоўваецца 11 дзетак, нямала), але і заўсёды заставацца прывабнай жанчынай. Дарэчы, карысць ад лекцыі К.В.Онахавай ужо ацанілі жанчыны Брэста і Мінска, дзе яна выступала.

Калі ў вас таксама з’явілася неабходнасць і жаданне павярнуць сваё жыццё ў лепшы бок, спяшайцеся на сустрэчу з К.В.Онахавай. Кацярына Вячаславаўна чакае вас у суботу, 29 кастрычніка, у 13.30 гадзін у гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі. Лекцыя называецца «Як не стаць загнаным канём, ці Тайм-менеджмент і псіхагігіена хатняй гаспадыні».

Тэлефон для даведак (8-033)-673-57-78.

Алена Пура

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *