Воскресенье, 20 июня 2021

Яшчэ дзве жыхаркі раёна сталі ахвярамі інтэрнэт-махляроў

878

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.

+Яшчэ дзве жыхаркі раёна трапіліся на кручок махляроў. У абодвух выпадках пацярпелыя выйшлі на фішынгавыя сайты, якія дубліруюць афіцыйны сайт сістэмы інтэрнэт-банкінга ААТ «ААБ Беларусбанк». Завалодаўшы логінам, паролем і кодам пацвярджэння ад асабістага кабінета сістэмы, зламыснікі абрабавалі пацярпелых адпаведна на 270 і 650 рублёў.