Пятница, 18 июня 2021

Рэцэпты на Біс: бананавы рулет

696

Рэцэпт ад бухгалтара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяны Ціханчук.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:

для цеста:
мёд — 250 г,
цукар — 250 г,
яйка — 6 шт.,
сода, пагашаная воцатам — 2 ч.л.,
алей — 2 ст.л.,
мука — 2 шклянкі,
банан — 2 шт.;

для крэма:
вараная згушчонка — 1 шклянка,
сметанковае масла — 1 пачак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Мёд змяшаць з цукрам і растапіць на вадзяной лазні. Пачакаць, пакуль маса астыне, і па адным ўводзіць яйкі (кожны раз узбіваць масу).
Дадаць соду, алей, муку і добра перамяшаць.
Цеста раздзяліць на дзве часткі, кожную выпякаць у духоўцы 10 мінут.
Згарнуць у рулет у гарачым выглядзе, а калі астыне — разгарнуць, змазаць крэмам, пакласці ўнутр банан і зноў згарнуць.
Для крэма змяшаць блэндарам згушчонку са сметанковым маслам.
Смачна есці!