Пятница, 17 сентября 2021

І лук, і порах. У пружанца знайшлі цэлы арсенал

999

Аператыўныя супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю пры правядзенні мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму звароту зброі выйшлі на жыхара Пружан.


У доме грамадзяніна знайшлі 65 баявых патронаў і 5 кілаграмаў пораху, а ў гаражы — спартыўны лук са стрэламі і камплектуючымі. Гаспадар паведаміў, што боепрыпасы знайшоў падчас разборкі хлява, а лук набыў для ўласных забаў.
У дачыненні да пружанца ўзбуджана крымінальная справа.
Алег Сідарэнка.