Пятница, 18 июня 2021

Ці будзе каля магазіна «Святлафор» добрая паркоўка?

1 217

У жыхаркі Пружан Наталлі Аляксееўны пасля наведвання магазіна «Святлафор» у Пружанах з’явілася пытанне да адміністрацыі гэтай гандлёвай кропкі:


— Гэта наколькі трэба не паважаць пакупнікоў, каб ігнараваць праблемы з паркоўкай каля магазіна. Двойчы заязджала туды, але больш наўрад ці вярнуся. І толькі з-за немагчымасці нармальна прыпаркавацца.

Каментарый рэдакцыі.
Як нам удалося высветліть, гэта ўжо не першы зварот з нагоды неабходнасці ўладкавання парковачных месцаў. Уласнік арандуемага пад магазін «Святлафор» памяшкання праводзіў некаторыя работы па добраўпарадкаванні стаянкі, але, відавочна, іх было недастаткова.
Рэдакцыя будзе трымаць на кантролі вырашэнне гэтага пытання.