Пятница, 17 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: простыя кексы

1 173

Рэцэпт ад індывідуальнай прадпрымальніцы Аляксандры Ланскіх.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 4 шт.,
цукар — 150 г,
сметанковае масла — 120 г,
алей — 100 мл,
разрыхляльнік — 10 г,
мука — 2 шклянкі,
ванільны цукар — 10 г,
какава — 10 г,
цукровая пудра.

ПРЫГАТАВАННЕ
Змяшаць яйкі і растопленае масла, узбіць да атрымання аднастайнай масы. Дадаць алей і перамяшаць. Усыпаць цукар, ванільны цукар або ванілін, разрыхляльнік, усё добра перамяшаць да поўнага растварэння цукру.

У апошнюю чаргу засыпаць какаву і муку. Перамяшаць да атрымання аднастайнай масы без камячкоў. Цеста павінна быць не вельмі вадкім.

Напоўніць формачкі цестам (сіліконавыя можна не змазваць алеем), запаўняючы іх на 2/3 аб’ёму, і ад-правіць у разагрэтую духоўку.

Выпякаць кексы пры тэмпературы 180 градусаў 20-25 мінут. Пасля астывання пасыпаць цукровай пудрай.

Таксама ў цеста можна дадаваць разынкі, арэхі, цёрты шакалад і многае іншае, што знойдзецца на кухні. Адзін з маіх «сакрэтных» інгрэдыентаў — карыца. У тандэме з ванілінам яна дае надзвычайны духмяны пах!
Смачна есці!