Пятница, 17 сентября 2021

Падрыхтавалі ТОП папулярных навін красавіка. А што чыталі вы?

2 853

У красавіку быў аб’яўлены месячнік добраўпарадкавання, што знайшло сваё адлюстраванне і ў перавагах наведвальнікаў нашага сайта.


У ТОП-5 адразу дзве публікацыі на гэтую тэму: фота- і відэарэпартаж з рэспубліканскага суботніка і разважанні аб тым, што адны людзі ствараюць прыгажосць, а іншыя — знішчаюць («На парадку дня… беспарадак. Невядомыя пашкодзілі тэхніку ў скверы Гудзімава»). А вось самай папулярнай навіной стала паведамленне аб назначэнні ваеннага камісара Пружанскага раёна. Шмат праглядаў і ў інтэрв‘ю з судмедэкспертам Сяргеем Пінчуком. Замыкае пяцёрку самых папулярных навін красавіка апытанне: «Дзе ёсць насілле — там няма сям’і».


Што тычыцца сацыяльных сетак, то ў дзвюх самых буйных нашых групах (https://ok.ru/budni і https://vk.com/publicbudniby) найбольш падабаек сабрала навіна пра чарговыя дасягненнні ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Фэйсбук традыцыйна аддаў перавагу культурнай тэме — запрашэнню музея-сядзібы «Пружанскі палацык» паўдзельнічаць у акцыі «Падары музею экспанат». У https://www.instagram.com/budni.by/ самую вялікую колькасць падабаек сабралі здымкі сабора Аляксандра Неўскага, якія былі апублікаваны ў Вербную нядзелю. Наш фатограф Кацярына Масік выбрала цікавыя ракурсы, а таксама падгадала надвор’е, таму здымкі атрымаліся сапраўды чароўнымі.


Яркія і цікавыя падзеі красавіка знайшлі адлюстраванне і ў нашых месенджарах.


Найбольшую колькасць праглядаў у суполцы «Пружаны | Раённыя будні» ў Viber набралі фотаздымкі, якія публікаваліся ў рэжыме анлайн з мерапрыемстваў і падзей. Самым папулярным стаў запіс пра дабрачынны кірмаш у дапамогу Арыне Рудніцкай з Брэста. Ён праходзіў у Пружанах на каталіцкі Вялікдзень, 4 красавіка. А літаральна ў гэты, таксама велікодны панядзелак, прыйшла радасная навіна: збор сродкаў для дзяўчынкі закрыты! Суму, якой не хапала для ўколу Zolgensma, выдаткуе адно з брэсцкіх прадпрыемстваў. Хіба гэта не велікодны цуд?
Другое месца па праглядах займае фотаздымак з універсама, куды з рабочым візітам зазірнуў сенатар Юрый Наркевіч. Трэцяе – фота з сумеснай штабной трэніроўкі, якая адбылася ў ваенкамаце.
«Залайкалі» нашы падпісчыкі запіс пра пераможцаў валейбольнага турніру імя А.А.Салтруковіча. А яшчэ ў топе аказаліся прыгожыя кветкі, конь і… каты.
Падпісчыкаў канала Budni.by у Telegram больш за ўсё зацікавіла навіна пра назначэнне новага міністра інфармацыі.
Не забывайцеся, што ў газеты ёсць свой канал на YouTube.

Падрыхтавалі Кацярына Пашкевіч, Уладзіслаў Шпарла.