Суббота, 18 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: рыба, запечаная з сырам

5 123

Рэцэпт ад бухгалтара ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Святланы Ляўчук.


НГРЭДЫЕНТЫ:
філе рыбы — 1 кг,
морква — 2-3 шт.,
цыбуля — 2-3 шт.,
сыр цвёрдых
гатункаў — 200 г,
маянэз,
соль, лімон,
спецыі на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Філе рыбы парэзаць на кавалачкі. Лепш выкарыстоўваць філе марскіх рыб, бо ў ім не ўтрымліваецца дробных костак у філейных частках. Рыбу апырскаць лімонным сокам, пасаліць і дадаць спецыі. Форму для запякання змазаць алеем. Выкласці кавалачкі рыбы ў форму.
Цыбулю ачысціць, нарэзаць вялікімі паўколцамі, злёгку пасаліць і абсмажыць да залацістага колеру. Выкласці паверх рыбы. Моркву ачысціць, нацерці на буйнай тарцы, абсмажыць і выкласці паверх цыбулі. Зверху засыпаць усё цёртым сырам.
Змазаць маянэзам і адправіць у духоўку на 20-30 мінут пры тэмпературы 180 — 200 градусаў.
Смачна есці!