Суббота, 18 сентября 2021

Пружанцы прынялі ўдзел у традыцыйным гісторыка-патрыятычным аўтапрабегу

1 131

5 мая пружанцы прынялі ўдзел у традыцыйным гісторыка-патрыятычным аўтапрабегу.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённы камітэт БРСМ і раённая арганізацыя Беларускага фонду міру. Прынялі ўдзел у ім прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна.


Сёлета ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі месцы пахаванняў у Стараволі, Шарашэве, Купічах і Крыніцы. Ля кожнага помніка былі ўскла-дзены вянкі і кветкі, а таксама агучана інфармацыя пра подзвіг загінулых ці пахаваных тут.


Апошняй кропкай маршруту стала Белавежская пушча, а менавіта помнік “Падаючыя крыжы”, дзе пахаваны мірныя жыхары Польшчы і Беларусі, якіх забілі фашысты летам 1941 года. У гэтым месцы пружанцы сустрэліся з прадстаўнікамі Камянеччыны і правялі сумесны мітынг.


Сярод тых, хто браў слова ля помніка быў і старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, які нагадаў, што забываць мінулае недаравальна і што сёння ўжо вельмі мала тых, каму мы можам падзякаваць за Перамогу асабіста, таму наш прамы абавязак не губляць сувязь пакаленняў, а рабіць усё, каб памяць пра ахвяр вайны і яе герояў не знікала.

Больш здымкаў: https://ok.ru/budni/album/920228953736
Фота Кацярыны Масік