Суббота, 18 сентября 2021

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у Пружанах

2 031


8 мая 2021 г.
10.00 — раённы велапрабег па памятных месцах Пружанскага раёна.
На працягу дня — канцэрты-віншаванні ветэранаў на даму «Ластаўкі Перамогі».

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае на птушыную экскурсію ў Пружанах!


Сустракаемся 8 траўня а 10 гадзіне каля ўваходу ў гарадскi парк і ідзем шпацыраваць каля гадзіны.
Кантактны тэлефон: +375298234484, Аляксандр.
9 мая 2021 г.


10.00 — ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да вайсковых пахаванняў, пахаванняў ахвяр войн і памятных знакаў,
10.30, брацкая магіла — мітынг «Памяці загінулых будзем дастойныя!»,
11.30, плошча каля райвыканкама па вул. Р.Шырмы — урачыстая цырымонія, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь,
12.10 — святочнае шэсце да помніка «Спаленым вёскам» (адкрываюць калону ўдзельнікі акцыі «Беларусь памятае»),
12.30, помнік «Спаленым вёскам» — мітынг «Памятаем, ганарымся і шануем!»,
13.00 – 17.00, гарадскі парк — тэматычная праграма «Песні Вялікай Перамогі»,
13.00 – 18.00, гарадскі парк — тэрыторыя творчасці (горад майстроў, майстар-класы, латарэя, аквагрым, акцыя «Сувенір сваімі рукамі»),
13.30 -15.30, стаянка каля гарадскога парка па вул.Савецкай — тэматычная інтэрактыўная пляцоўка «Адзін дзень з жыцця салдата», працуе «палявая кухня»,
19.00 – 22.00, плошча па вул.Савецкай каля Палаца культуры — эстрадная праграма «Пераможны май».
З 12.00 да 18.00 гадзін у гарадскім парку будзе працаваць выязны гандаль.