Пятница, 17 сентября 2021

Пружанскія дзюдаісты зноў з перамогамі!

1 400

Выхаванцы клуба ўсходніх адзінаборстваў «Гладыятар» нядаўна папомнілі скарбонку новымі ўзнагародамі.

На першынстве горада Брэста па дзюдо сярод хлопчыкаў 2007-2008 г.н. лепшым стаў Ягор Кашчанка (праз некалькі дзён юнак стаў трэцім на абласной спартакіядзе сярод школьнікаў па дзюдо), бронзавыя медалі заваявалі Максім Варыцкі, Аляксей Лабар і Вадзім Кавалевіч. Трэніруе юных спартсменаў Андрэй Кавалеўскі.