Понедельник, 30 ноября 2020

В Шерешевской художественной школе занимается треть подростков поселка

2 628

Фарміраваць густ, прывіваць любоў да музыкі,  арганізоўваць вольны час дзяцей і моладзі – вось асноўныя мэты, якія ставяць перад сабой выкладчыкі Шарашоўскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Вольгі Пятроўны Краўчук. Сёння ў школе займаюцца 76 дзяцей, а  гэта прыкладна трэць усіх школьнікаў пасёлка.

Школа была заснавана яшчэ ў 1968 годзе. Цяперашнія работнікі працягваюць традыцыі, закладзеныя яе першымі кіраўнікамі і выкладчыкамі. За гэты час школу скончыла 210 вучняў. 43 з іх працягвалі музычную адукацыю ў спецыялізаваных навучальных установах, многія зараз працуюць у музычных установах раёна, а трое вярнуліся ў родную школу.

Рашэннем райвыканкама ў 2008 годзе пасялковая музычная школа была ператворана ў школу мастацтваў. Акрамя музычнага аддзяленне, у якім дзеці займаюцца па класу фартэпіяна, баяна і домры, тут пачалі займацца і юныя мастакі. Дарэчы, ігра на домры і гітары стала магчымай з прыходам у школу маладога спецыяліста Жанны Васільеўны Стэпусь.

У гэты ж год школа займела свой філіал у Сухопалі. Тут працуюць два выкладчыкі, займаюцца 20 вучняў.

Выкладчыкамі арганізаваны шэраг творчых калектываў і ансамбляў, якія прымаюць удзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах. Многія настаўнікі з’яўляюцца ўдзельнікамі розных калектываў за межамі школы: іграюць у аркестры народных інструментаў Палаца культуры, спяваюць у хоры ветэранаў “Чырвоны гваздзік”, танцуюць у народным тэатры танца “Ойра”, узорным танцавальным калектыве “Круцёлачкі”.

Летась у школе быў зроблены рамонт. Сёння тут ёсць усе ўмовы для выхавання і развіцця творчай асобы.

На здымках: выкладчыца Ж.В.Стэпусь, канцэртмайстар А.З.Шыш і вучаніца А.Салякіна; дырэктар В.П.Краўчук і першакласнік Арцём Драздоў; выкладчыца мастацкага аддзялення Ірына Кацэфірка з вучнямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *