Пятница, 17 сентября 2021

На ўрачыстым сходзе прафсаюзаў адзначылі актывістаў

1 143

Урачысты сход прафсаюзнага актыву раёна прайшоў у Палацы культуры напярэдадні свята працы — 1 Мая.


Цырымонію ўзнагароджання адкрыў загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.У.Кузьмук.

За значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, удасканаленне формаў і метадаў узаемадзеяння з прафсаюзамі, за работу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў ён уручыў ганаровыя граматы абласнога аб’яднання прафсаюзаў дырэктару Пружанскага КУВП «Камунальнік» С.В.Бабруку

і старшыні прафсаюзнай пярвічкі абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы» Л.М.Гусак.


Значнасць укладу, які ўносяць у сваіх калектывах прафсаюзныя актывісты, падкрэсліла і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук. Разам з тым, яна агучыла вынікі конкурсаў, якія напярэдадні аб’яўляліся сярод членаў прафсаюзаў і для іх дзяцей.

Каля дзясятка чалавек: Л.Л.Кузьміна, І.А.Кульбяда, В.В.Казмярчук, М.М.Кандарэвіч, Т.В.Папко, А.І.Міхно, А.М.Аляксейчык, Ж.М.Севасцьянчук, а таксама фотакарэспандэнт «Раённых будняў» Кацярына Масік — былі ўзнагароджаны за ўдзел у конкурсе фотаздымкаў людзей працы.

Яшчэ больш удзельнікаў было ў конкурсе работ пра прафесіі бацькоў.

Дыпломы і памятныя падарункі атрымалі В.Чайкоўская, І.Кемеж, А.Грышук, Л.Зеляняк, І.Весялова, В.Хадаровіч, П.Чайкоўская, Д.Клімовіч…


Сярод тых, чые заслугі былі адзначаны, аказаліся і навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Аляксандр Свідуновіч і Ягор Барташ за актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці, добрасумленныя адносіны да вучобы сталі стыпендыятамі райкама прафсаюза работнікаў АПК.


Да слова, для прафсаюзнага руху работнікаў адукацыі і навукі бягучы год з’яўляецца юбілейным: сёлета арганізацыя адзначыць 100-годдзе. На Пружаншчыне яна аб’ядноўвае 56 пярвічак і больш за 1600 чалавек. Але грамат сёлета аказаліся ўдастоены толькі пяцёра актывістаў: Ю.С.Жыранок, І.С.Горбат, Т.П.Прыступчык, І.В.Патапчук і А.В.Бралко.


Лепшых ушанаваў і прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, які ў 2021 годзе таксама адзначае круглую дату — 90-годдзе. Тут вызначыліся Ж.М.Ліневіч, С.А.Прэдка і С.П.Бушко.

Словы ўдзячнасці за працу прагучалі і ў адрас аграрыяў, якія разумеюць важнасць і значнасць сваёй работы.

Асобныя — Л.М.Сарока і І.В.Жылінскай: яны атрымалі граматы.

На святочную сцэну падымаліся і прадстаўнікі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму: граматамі адзначылі В.Д.Труса, Н.Ю.Бабрук і Ю.У.Шэпеля.

Сёння для рэалізацыі функцыі па абароне прававых, прафесійных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза шырока выкарыстоўваецца механізм сацыяльнага партнёрства. Падчас мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч яшчэ раз нагадаў пра гэта. «Толькі ў зладжаным узаемадзеянні з органамі ўлады і наймальнікамі можна дабіцца высокіх вынікаў», — выказаў сваю ўпэўненасць Руслан Васільевіч


Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук расказала журналістам:
— Падзеі мінулага года ўнеслі істотныя карэктывы ў розныя галіны жыцця нашай краіны і паставілі перад прафсаюзамі шэраг новых актуальных задач. Накірункаў працы ў самай масавай грамадскай арганізацыі стала больш, а адказнасць за іх рэалізацыю ўзрасла. Нездарма па ўсёй сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2021-ы год абвешчаны Годам выканаўчай дысцыпліны. Гэтае паняцце ўключае ў сябе вялікую колькасць пытанняў, якія прапрацоўваюцца на ўсіх узроўнях і патрабуюць асабістага кантролю кожнага прадстаўніка прафсаюзнай арганізацыі. Гаворка ідзе аб стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, калектыўна-дагаворнай працы, абароне правоў і законных інтарэсаў працоўных, захаванні здароўя людзей, падтрымцы медыцынскіх работнікаў, змякчэнні эканамічных наступстваў пандэміі і інш.


Доля праектаў заканадаўчых актаў, у распрацоўцы якіх прымаюць удзел прафсаюзы, год ад года павялічваецца. Напрыклад, цяпер вядзецца работа над прапановамі па развіцці пенсіённай сістэмы. Сярод актуальных пытанняў — дыферэнцыяцыя памеру пенсіі ў залежнасці ад працоўнага ўкладу кожнага работніка, пераразлік пенсій працуючым пенсіянерам, асобныя пытанні, звязаныя з датэрміновымі пенсіямі. Па ініцыятыве ФПБ для членаў прафсаюзаў устаноўлены льготы па падаходным падатку.


Таксама падтрымана Урадам прапанова Федэрацыі аб пашырэнні магчымасцяў выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі пазабюджэтных сродкаў. Цяпер такія сродкі могуць накіроўвацца на дадатковае прэміраванне працоўных, патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры для дзяцей работнікаў, заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай і грамадскай дзейнасці. Галоўнае, што ляжыць у аснове ўсіх нашых планаў і задум, — павага да людзей працы.
Марына Вакульская, Кацярына Масік (фота).