Пятница, 17 сентября 2021

Напярэдадні 1 мая адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў Пружанскага раёна

1 793

Напярэдадні 1 мая – Дня працы – у будынку райвыканкама адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў Пружанскага раёна. Сертыфікаты працоўным калектывам і людзям, занесеным на раённую Дошку гонару, уручыў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук.


На Дошку гонару Пружанскага раёна былі занесены наступныя арганізацыі-пераможцы штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружанскага раёна ў 2020 годзе:

*Шарашэўскі сельскі выканаўчы камітэт;
*ААТ «Пружанскі льнозавод»;
*ААТ«Агра-Калядзічы»;
*ДУБП «Пружанская ПМК-22»;
*ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»;
*ДУА «Яслі-сад № 10 г. Пружаны»;
*Мокраўскі сельскі Дом культуры;
*Ліноўская сельская бібліятэка;
*узорны дзіцячы акадэмічны хор «Вітанак» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г. Пружаны»;
*Новазасімавіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пружанскага раёна, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць на Дошку гонару Пружанскага раёна былі занесены імёны наступных работнікаў арганізацый:
Аляксеева Вольга Вадзімаўна, намеснік дырэктара ДУК «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;

Антановіч Аляксандр Леанідавіч, трактарыст філіяла КУП па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтву мясцовых аўтадарог «Брэстаблдарбуд» Пружанскае ДРБУ № 140;

Антанюк Аляксандр Васільевіч, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады 5 разраду Пружанскага ўчастка электрычных сетак філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» Брэсцкага РУП электраэнергетыкі «Брэстэнерга»;

Бунас Святлана Васільеўна, аператар машыннага даення ААТ «Агра-Калядзічы»;

Вялікаселец Вольга Іванаўна, загадчыца магазіна № 22 в.Новыя Засімавічы ФПР «Прадтавары»;

Гусак Ліка Мікалаеўна, старшая медыцынская сястра псіхіятрычнага аддзялення УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы»;

Дзямчук Ірына Аляксандраўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 3 г. Пружаны»;

Жорах Алена Сцяпанаўна, цеставод 5 разраду ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці»;

Каваленя Наталля Міхайлаўна, лудзільшчык дэталяў і прыбораў гарачым спосабам участка гальванапакрыцця і лакальна-ачышчальных збудаванняў № 8 ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»;

Казак Мікалай Аляксандравіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад лінейна-тэхнічнага ўчастка Пружанскага цэха электрасувязі Бярозаўскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП электрасувязі «Белтэлекам»;

Касюк Алена Андрэеўна, брыгадзір малочна-таварнай фермы «Ялова» ААТ «Вялікасельскае Агра»;

Клюкач Віктар Сцяпанавіч, вадзіцель пагрузчыка ААТ «Рамбуд» г. Пружаны;

Кухараў Вячаслаў Леанідавіч, машыніст экскаватара ДУВП «Пружанскае ПМС»;

Ляўчук Тамара Сцяпанаўна, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны»;

Мазуркевіч Святаслаў Валянцінавіч, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама;

Малажай Аляксей Сяргеевіч, інжынер па якасці ДУБП «Пружанская ПМК-21»;

Савіцкі Анатоль Іванавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Мурава»;

Саладоўнікава Віялета Уладзіміраўна, урач агульнай практыкі аддзялення агульнай медыцынскай практыкі паліклінікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

Саскевіч Іван Уладзіміравіч, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Пружанскага КУВП «Камунальнік»;

Сімановіч Вячаслаў Уладзіміравіч, трактарыст-машы-ніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Пружанскі льнозавод»;

Смаль Сяргей Пятровіч, аператар 5 разраду свінагадоўчага комплексу ААТ «Ружаны-Агра»;

Стасевіч Ігар Анатольевіч, слесар па абслугоўванні і рамонту газавыкарыстальнага абсталявання ўчастка эксплуатацыі Пружанскага раёна газазабеспячэння філіяла «Кобрынскае вытворчае ўпраўленне» ВРУП «Брестаблгаз»;

Сямёнаў Андрэй Аляксандравіч, муляр філіяла «ПМК № 29» ААТ «Палессежылбуд»;

Фунт Васіль Пятровіч, вадзіцель ААТ «Радзіма»;

Чарнышоў Ігар Аляксандравіч, вадзіцель аўтобуса філіяла «Аўтамабільны парк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс».
Фота Кацярыны Масік.