Четверг, 3 декабря 2020

На тонких струнах души…

2 099

Струнны ансамбль «Archi» дастаткова малады – створаны толькі ў 2007 годзе. Тры гады ансамблем кіравала настаўніца Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы Святлана Рыбінская. У мінулым годзе калектыў выкладчыкаў узначаліла Юлія Сядова. Аснову калектыву складаюць 5 чалавек, якія іграюць на скрыпках, альце, віяланчэлі і фартэпіяна. Ансамбль актыўна прымае ўдзел у культурным жыцці раёна. Выступленні, дзякуючы разнастайнасці рэпертуару, прафесійнаму падыходу і арганізатарскім здольнасцям кіраўніка, заўсёды маюць поспех. Неаднаразова пружанцы слухалі класічныя творы, старадаўнюю беларускую музыку, папулярныя эстрадныя і джазавыя мелодыі ў выкананні ансамбля «Archi».

Струнны ансамбль прымаў удзел у музычных вечарах “З гісторыі танца”, “Палацык запальвае агні”, вечары раманса “У сэрцах людзей закранае струны…”, літаратурна-музычнай кампазіцыі “Пяшчотны вечар гармоніі”, прысвечаны творчасці Ф.Шапэна.У канцы кастрычніка ансамбль паспрабуе вытрымаць іспыт на званне  народнага.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Один комментарий

  • Карина

    Я от всей души желаю участникам ансамбля удачи в получении звания!!!!Творческих успехов и непокидающего вдохновения!!!!А так же красивых концертов, незабываемых поездок,преданных поклонников и море цветов!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *