Суббота, 5 декабря 2020

Вопросы второго этапа автовикторины

1 482

«Раённыя будні» спецыяльна для аўтааматараў праводзяць віктарыну. Вынікі яе будуць падводзіцца напярэдадні Дня аўтамабіліста, які сёлета адзначаецца 30 кастрычніка. Заданні складаюцца з двух этапаў, за правільныя адказы на кожнае пытанне налічваюцца балы. І, зразумела, пераможцам стане той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў.

Пытанні ІІ этапу

Гістарычны блок

äКолькі колераў мелі першыя святлафоры?

äУ якой дзіцячай казцы, напісанай яшчэ ў 1958 годзе, падрабязна распавядаецца аб рабоце тэлевізійнай сістэмы назірання за вулічным рухам?

äУ якім годзе і дзе было ўчынена першае дарожна-транспартнае здарэнне, і з якой хуткасцю рухаўся аўтамабіль?

Ці ведаеш свой горад?

äЦі ёсць у горадзе платная аўтастаянка?

äКолькі ў Пружанах дарожных кольцаў і для чаго яны створаны?

äУсе дарогі вядуць у Пружаны. А колькі іх?

Правілы дарожнага руху, як малітва

äХваёвае або лісцёвае дрэва адлюстравана на дарожным знаку «Месца адпачынку»?

äПа дарожным кальцы едзе аўтамабіль, вадзіцель якога вырашыў не прапускаць машыну, якая збіралася выехаць на кальцо. Ці парушыў першы кіроўца Правілы дарожнага руху?

äШто абазначаюць дарожныя знакі з назвамі населеных пунктаў на белым і сінім фоне?

Па колькасці набраных балаў сур’ёзныя шанцы на перамогу маюць Дар’я Зінкевіч, Вольга Стасевіч і Алена Зубко. Але гэта не азначае, што пісьмы з адказамі на пытанні І этапу больш не прымаюцца. Нагадаем, што з імі можна азнаёміцца ў газеце «Раённыя будні» за 31 жніўня. Далучайцеся!

А як у іх?

äУ якой еўрапейскай сталіцы ўпершыню ўвялі афіцыйныя аўтамабільныя нумары?

äУ праўда, што ў Маскве ўстаноўлены помнік пачынаючаму вадзіцелю ў выглядзе чайніка?

äУ якіх краінах забаронена сядаць за руль, нават калі ў крыві 0,1 праміле алкаголю?

Максімальная магчымая колькасць балаў ІІ этапу — 40 балаў (за кожны блок налічваецца ад 1 да 10 балаў у залежнасці ад правільнасці адказаў).

Адказы трэба дасылаць на адрас рэдакцыі. Абавязкова ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон і адрас. Можна дасылаць і ў электронным варыянце   на e-mail: sidorne@tut.by.

Фундатарамі правядзення віктарыны выступілі аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі і станцыя тэхабслугоўвання «Леганз».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *