Воскресенье, 20 июня 2021

Пракуратура Пружанскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб публічнай абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1 707

Згодна з матэрыялам крымінальнай справы, 53-гадовая жыхарка г.Пружаны К. на персанальнай старонцы свайго мужа ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” наўмысна размясціла тэксты з выказваннямі, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і змяшчаюць негатыўную ацэнку дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Гэтыя выказванні з’яўляюцца ненарматыўнай формай лексікі, змест якіх няславіць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жанчына, якая, дарэчы, раней не была судзімай і не працавала, разлічвала на ўспрыманне іншымі асобамі звестак зневажальнага характару, якія знарок размяшчала дзеля нанясення ўрону аўтарытэту дзеючага Кіраўніка дзяржавы.


Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, аб’ектыўным даследаванні абставін злачынства, пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага згодна з ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


26.04.2021 г. крымінальная справа пракурорам раёна накіравана для разгляду ў суд Пружанскага раёна. Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 1 000 базавых велічынь (гэта значыць, ад 870 рублёў да 29 000 рублёў), выпраўленчых работ тэрмінам да 2 гадоў, арышту тэрмінам да 3 месяцаў, абмежавання волі тэрмінам да 2 гадоў, а таксама пазбаўлення волі да 2 гадоў.
Аляксандр Вярбіцкі, пракурор Пружанскага раёна.