Воскресенье, 20 июня 2021

«Пеўчае поле» запрашае ўдзельнікаў!

2 137


23 мая ДУК «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» плануе правядзенне рэгіянальнага свята-конкурсу вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле».


Свята-конкурс праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі творчасці народнага артыста Беларусі, фалькларыста Рыгора Шырмы, выяўлення і падтрымкі выканаўцаў беларускай песні, духоўных твораў.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы аматарскай творчасці вакальна-харавога мастацтва з акадэмічнай і народнай манерай выканання, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і ўзросту.
Праграма выступленняў удзельнікаў павінна складацца з двух рознахарактарных твораў. Гэта песні беларускіх кампазітараў, мясцовы фальклор, апрацоўкі народных песень, духоўныя творы і г.д. У конкурсе могуць прыняць удзел ансамблі, хор, гурты (акрамя эстрадных калектываў), якія адпавядаюць выканаўчаму ўзроўню і сцэнічнай культуры.


Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16 мая на адрас: г. Пружаны, вул. Савецкая, 10, ДУК «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» або па тэл.: (8-01632) 2-13-05, e-mail: rcks_kultura@pruzhany.by.
Усіх, хто шануе спадчыну і ў чыіх сэрцах жыве любоў да беларускай песні, жаданне падзяліцца сваім талентам і творчасцю з іншымі, хто з‘яўляецца ўдзельнікам аматарскага калектыву, мы чакаем на рэгіянальным свяце-конкурсе вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле».
Жадаем творчых поспехаў і перамог!