Воскресенье, 20 июня 2021

На сенаскладзе ААТ «Радзіма» здарыўся пажар

1 459

27 красавіка ў 16.19 паступіла паведамленне аб пажары на сенаскладе ў в. Асошнікі.

Калі на месца выкліку прыбылі выратавальнікі, было ўстаноўлена, што гараць рэшткі саломы. Пагрозы іншым гаспадаркам няма.

У выніку пажару агнём знішчана 0,1 тона саломы, пашкоджана сцяна з металапрофілю. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі выратавана 1,4 тоны саломы. Прычына пажару высвятляецца.

Па інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС.