Воскресенье, 20 июня 2021

У Пружанах прайшлі абласныя паказальныя заняткі па парадку работы групы кантролю ваенных камісарыятаў Брэстчыны

864


— Перад ваенкаматамі стаіць шмат задач, — зазначыў начальнік мабілізацыйнага накірунку ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці палкоўнік Аляксандр Басавец. — Гэта і тэрытарыяльная абарона вобласці, падрыхтоўка да прызыву… У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ваеннага камісарыята па прызначэнні рэгулярна ўдасканальваецца наша работа, у тым ліку і груп кантролю.
Адно з прызначэнняў груп кантролю ваенкаматаў — падтрымка функцыянавання базы мабілізацыйнага разгортвання на тэрыторыі раёна для выканання пэўных задач, якія ставяцца перад камісарыятамі.

Паводле слоў Аляксандра Міхайлавіча, у кожным раёне ёсць свае напрацоўкі ў гэтым накірунку. Ёсць яны і ў Пружанскім ваенкамаце, які сёлета невыпадкова стаў месцам правядзення заняткаў афіцэраў мабілізацыйных аддзелаў і груп ваеннага камісарыята Брэстчыны. Ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной рабоце, якая тут наладжана, пастаўлена высокая адзнака ў вобласці.


Заняткі па парадку работы групы кантролю ваенных камісарыятаў — завяршальная стадыя падрыхтоўкі ваенкаматаў па прызначэнні.
Марына Вакульская, Кацярына Масік (фота).