Пятница, 18 июня 2021

Рэцэпты на Біс: вішнёвы пірог на тварожным цесце

624

Рэцэпт ад лабаранта СШ №1 Наталлі Чарнякевіч


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
тварог — 150 г,
малако — 50 мл,
мука — 250 г,
сода (або разрыхляльнік) — 1 ч.л.,
цэдра лімона,
цукар — 100 г,
алей (без паху) — 50 мл;
для начынкі:
вішня без костачак — 400 г,
смятана — 400 мл,
ванільны цукар — 2 ч.л.,
цукар — 100 г,
міндаль (пялёсткі) — 20 г,
яйка — 2 шт,
крухмал любы — 1 ст.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Муку прасеяць разам з разрыхляльнікам або содай. У місцы змяшаць тварог, цукар, ванільны цукар і цэдру лімона, малако і алей, энергічна ўзбіць венчыкам у аднастайную масу (кансістэнцыя як у вадкай смятаны). Калі тварог сухаваты або крупінкамі, можна ўзбіць масу міксерам або блэндарам.
Затым, паступова падсыпаючы муку, замясіць мяккае цеста, якое ледзь прыліпае да рук. Пакуль цеста адпачывае, трэба падрыхтаваць заліўку для начынкі: узбіць яйкі з цукрам да з’яўлення лёгкай пены, дадаць смятану, ванільны цукар і крухмал, змяшаць у аднастайную масу.
Форму змазаць алеем або заслаць паперай для выпечкі і размеркаваць рукамі цеста, фарміруючы борцікі. Пакласці на цеста вішню, заліць смятаннай заліўкай, пасыпаць міндальнымі пялёсткамі.
Выпякаць у разагрэтай да 170 градусаў духоўцы каля 50 мінут.
Смачна есці!