Пятница, 18 июня 2021

Пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС: меры па сацыяльна-эканамічным развіцці забруджаных тэрыторый

286

У Беларусі прымаюцца неабходныя меры для пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым расказаў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шпарло ў час пасяджэння праекта БЕЛТА «Экспертнае асяроддзе» на тэму «Пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: меры па сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых тэрыторый».

Наступствы чарнобыльскай катастрофы аказаліся больш цяжкімі для Беларусі, чым для яе суседзяў.


Паводле слоў Сяргея Шпарло, радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі нашай краіны склала 23% агульнай плошчы. Для параўнання: Украіна — 7%, Расія — 1,5% тэрыторыі яе еўрапейскай часткі. У гэтым і заключаецца большая адносна іншых краін складанасць чарнобыльскага цяжару. Амаль на чвэрці тэрыторыі нашай краіны спатрэбіліся меры надзвычайнага рэагавання. На тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання апынулася больш за 3,5 тыс. населеных пунктаў, у якіх пражывала больш за 2 млн чалавек, 479 населеных пунктаў спынілі сваё існаванне.


За пасляаварыйны перыяд тэрыторыя радыеактыўнага забруджвання цэзіем-137 у выніку яго радыеактыўнага распаду зменшылася ў 1,8 раза і па стане на студзень бягучага года складала 25 тыс. кв.км, або 12% агульнай плошчы краіны.

Чарнобыльская катастрофа аказала негатыўнае ўздзеянне на ўсе аспекты жыццядзейнасці, перш за ўсё, на сельскую і лясную гаспадарку, прамысловасць, сацыяльную сферу. «З мэтай прадухілення вытворчасці прадукцыі з высокай колькасцю радыенуклідаў дзяржава была вымушана вывесці з гаспадарчага абароту каля 265 тыс. га зямель. Яны ўвайшлі ў склад зон адсялення і адчужэння. Пад радыеактыўнае забруджванне трапіла чацвёртая частка ляснога фонду Беларусі. У зоне забру-джвання апынулася амаль 340 прамысловых прадпрыемстваў», — дадаў начальнік Дэпартамента.


З пацярпелых тэрыторый за 1986-2007 гады адселена каля 138 тыс. чалавек, з іх 75% — жыхары Гомельскай вобласці. Адначасова з арганізаваным перасяленнем і эвакуацыяй сама-стойна пакінула тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тыс. чалавек. Эвакуіраваныя і пераселеныя грамадзяне сіламі дзяржавы былі забяспечаны жылымі памяшканнямі, кампенсацыйнымі выплатамі, дапамогамі і льготамі.


Для пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі рэалізуюцца Дзяржаўныя праграмы. Затраты на іх з 1990 па 2020 год склалі каля $19,2 млрд у эквіваленце. Каля 60 працэнтаў сродкаў за 2016-2020 гады накіравана на сацыяльную абарону, медыцынскае забеспячэнне і аздараўленне пацярпелага насельніцтва.


«У аснову дзяржаўнай палітыкі па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы закладзены пераход ад пасляаварыйных рэабілітацыйных мерапрыемстваў да развіцця сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу пацярпелых рэгіёнаў. Прыярытэтнымі з’яўляюцца газіфікацыя населеных пунктаў, развіццё водаправодных сетак, добраўпарадкаванне, уключаючы будаў-ніцтва дарог, жылля, аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў», — адзначыў начальнік Дэпартамента.

Навуковыя даследаванні дазволілі знізіць наступствы ўздзеяння радыяцыі на чалавека.


Па словах дырэктара Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Ігара Чэшыка, фундаментальныя навуковыя даследаванні далі магчымасць устанавіць уплыў іанізуючых выпраменьванняў у розных дозах у бліжэйшыя і аддаленыя тэрміны. Праведзена ацэнка непасрэднага ўздзеяння існуючай радыеэкалагічнай абстаноўкі на важнейшыя сістэмы арганізма. Прапанаваны шэраг сродкаў, што зніжаюць змяненні ў арганізме і накапленне ў ім радыенуклідаў. Распрацаваны рэцэптуры абагачэння гэтымі сродкамі хлебабулачных, малочных прадуктаў.

На думку Ігара Чэшыка, многія задачы першачарговага парадку ў асноўным вырашаны. Далейшы прагрэс магчымы за кошт больш глыбокіх навуковых распрацовак.

Важную ролю адыгралі прэвентыўныя меры ў галіне сельскай гаспадаркі.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута глеба-знаўства і аграхіміі НАН Беларусі Мікалай Цыбулька расказаў, што сістэмныя даследаванні навуковых устаноў аграрнага профілю далі магчымасць сфармуляваць прапановы для ўрада па першачарговых прэвентыўных мерах пасля аварыі. У іх ліку вывядзенне зямель з сельгасабароту, меліярацыя сельгасзямель на пераўвільготненых тэрыторыях, вапнаванне глебы павышанымі дозамі, прымяненне дадатковых доз фосфарных і калійных угнаенняў.


Адной з важных мер Мікалай Цыбулька назваў абследаванне сельгасзямель. «У нас з 1960-х гадоў у краіне праводзіцца аграхімічнае абследаванне глеб сельскагаспадарчых зямель на ўзроўні элементарных участкаў. Абласныя праектна-пошукавыя станцыі абследуюць ворныя і лугавыя землі, вызначаецца колькасць гумусу, кіслотнасць, элементы жыўлення. Пасля чарнобыльскай катастрофы пачалі праводзіць і радыелагічнае абследаванне, вызначаць колькасць стронцыю і цэзію. Інфармацыя аб забруджванні ўчастка, аб наяўнасці там элемента жыўлення, дапусцім, калію, які ўплывае на паступленне цэзію, аб ступені кіслотнасці дае магчымасць прагназаваць наяўнасць радыенуклідаў у той ці іншай сельскагаспадарчай культуры», — адзначыў вучоны.

Паспяхова функцыянуе развітая сістэма радыяцыйнага маніторынгу.


Начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспублікан-скага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Міхаіл Каваленка звярнуў увагу, што радыяцыйны ма-ніторынг у Беларусі праводзіўся з 1963 года. Ужо ў першае дзесяцігоддзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС была значна пашырана сетка радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і арганізаваны маніторынг глебы і паверхневых вод.


Акрамя пунктаў, дзе праводзіцца ручны адбор проб, існуе сетка аўтаматызаваных сістэм кантролю радыяцыйнай абстаноўкі (АСКРА). Даныя ад гэтых аўтаматычных пунктаў паступаюць у рэжыме рэальнага часу з перыядычнасцю раз у 10 мінут.

Па матэрыялах БЕЛТА.