Воскресенье, 20 июня 2021

На Пружаншчыне прайшла сумесная штабная трэніроўка са штабам Пружанскага раёна тэрытарыяльнай абароны

492

13-14 красавіка на Пружаншчыне пад кіраўніцтвам ваеннага камісара раёна К.У.Шаўчэнкі прайшла сумесная штабная трэніроўка са штабам Пружанскага раёна тэрытарыяльнай абароны.


Адпрацоўка выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў праходзіла па адпаведным плане. У трэніровачных занятках на прыняцце рашэнняў па тэрытарыяльнай абароне і пастаноўку задач, акрамя афіцэраў раённага ваенкамата, прынялі ўдзел таксама старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун і прадстаўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.


Як расказаў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Пружанскага ваенкамата Аляксей Іваноў, у ходзе трэніроўкі быў адпрацаваны канкрэтны алгарытм выканання заданняў, звязаных з прыняццем рашэнняў па тэрытарыяльнай абароне. Далей задачы, згодна з легендай, ставіліся перад воінскімі часцямі тэрытарыяльных войскаў.
Удзельнікі штабной трэніроўкі на практыцы паказалі цвёрдыя веды па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і выдатна справіліся з пастаўленай задачай.
Марына Вакульская.
Фота аўтара.