Воскресенье, 20 июня 2021

Рэцэпты на Біс: шанежкі з мясам

1 071

Рэцэпт ад жыхаркі Шарашэва Наталлі Субота.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для начынкі:
мясны фарш — 500 г,
цыбуля рэпчатая — 2 шт.,

для цеста:
тварог — 250 г,
яйкі — 2 шт.,
сода, пагашаная воцатам, — 1 ч. л.,
мука — 2 шклянкі,
алей — 2 ч.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю пачысціць і нарэзаць кубікамі, дадаць у фарш, пасаліць, паперчыць і добра перамяшаць.
Змяшаць усе інгрэдыенты для цеста і раскатаць, зверху выкласці фарш. Цеста з фаршам згарнуць у трубачку і нарэзаць на кавалкі па 1,5 см.
Смажыць з двух бакоў на добра разагрэтай патэльні ў вялікай колькасці алею.
Смачна есці!