Пятница, 18 июня 2021

Мы падвялі вынікі рэдакцыйнага конкурсу «Назаві фота». Чытайце і глядзіце падрабязнасці!

3 643

Паважаныя чытачы, вы больш любіце дарыць падарункі або атрымліваць? Мы – дарыць. Таму з радасцю ўручылі 21 мясны набор ад ААТ “Ружаны-Агра” пераможцам чарговага рэдакцыйнага конкурсу. І асабліва прыемна, што сярод пераможцаў не аказалася выпадковых людзей: усе яны нашы пастаянныя падпісчыкі. Гэта пацвярджаецца і тым, што 13 з іх выпісалі газету адразу на паўгоддзе. Вось іх аповеды пра сяброўства з “раёнкай”.


Эканаміст абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Людміла Грышук прызналася, што даўно сябруе з “раёнкай”. Стараецца заўсёды выпісваць, а калі раптам забудзе, то абавязкова ў сераду і суботу спяшаецца да кіёска “Белсаюздруку”, каб набыць наша выданне. Цяпер Людміла Анатольеўна чакае цёплага надвор’я, каб на свежым паветры на дачы прыгатаваць стэйкі і шашлыкі, якія атрымала ад «раёнкі», як пераможца конкурсу.

У сям’і Людмілы і Алега Літвіновічаў газету чытаюць усёй сям’ёй. У конкурсе вырашыла прыняць удзел жонка, а вось па цяжкі падарунак прыйшоў галава сям’і.


Ірына Вацлаваўна Нічынгер хацела паўдзельнічаць у нашым навагоднім конкурсе, дзе галоўным прызам быў бычок. Але работа падчас другой хвалі пандэміі, на жаль, не дазволіла гэта зрабіць. Дарэчы, жанчына расказвае, што аднойчы сям’і Нічынгераў ужо “пашанцавала”, маладыя выйгралі халадзільнік у латарэю, толькі вось атрымаць падарунак не атрымалася… Латарэя была савецкая, а выйгрыш выпаў як раз на распад СССР. Таму выйгрыш у нашым конкурсе Ірына Вацлаваўна лічыць першым сапраўдным у сваім жыцці. Наша чытачка працуе медсястрой у палаце нованароджаных, таму асабліва любіць чытаць інфармацыю ад ЗАГС пра зарэгістраваныя шлюбы і дзетак, а таксама з нецярпеннем чакае новых рэцэптаў.

Садавод ААТ “Жураўлінае” Лілія Галіцкая таксама з тых, хто сябруе з газетай “солькі сябе памятае”:
— Добрую традыцыю пачалі яшчэ мае бацькі, а я яе працягнула і спыняць сяброўства не планую. Мне цікавы абсалютна ўсе артыкулы, але з асаблівым задавальненнем чытаю пра знаёмых. Выйгрыш гэта ў мяне не першы, а вось сама ў “раёнку” трапіла ўпершыню!

Пружанка Соф’я Лукьяновіч выпісвае газету, сколькі сябе памятае і чытае, па яе словах, ад вокладкі да вокладкі. А вось пра тое, што стала адной з пераможцаў даведалася не з газета, а … ад суседкі, якая зазірнула ў паштовую скрыню з самага ранку і паспяшалася павіншаваць Соф’ю Аляксандраўну.

Больш падрабязна ў нашым відэасюжэце:


Смачна есці, шаноўныя!

Кацярына Пашкевіч, Кацярына Масік (фота), Уладзіслаў Шпарла (відэа).