Пятница, 18 июня 2021

Рэцэпты на Біс: несалодкі пірог з начынкай

749

Рэцэпт ад работніцы СШ №1 Галіны Майсак.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
яйкі — 3 шт.,
смятана 15% тлустасці — 1 шклянка,
маянэз — 180 г,
сода, пагашаная воцатам, — 0,5 ч. л.,
мука — 1 шклянка (можна крыху больш, але цеста не павінна быць густым);
для начынкі:
грудка курыная,адварная — 1 шт.,
яйкі вараныя— 2 шт.,
цвёрды сыр — 150 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Інгрэдыенты для цеста добра змяшаць.
Палову цеста выліць у форму, змазаную алеем і пасыпаную манкай.
Для начынкі нарэзаць яйкі, курыную грудку нарэзаць на кавалкі і абсмажыць на сметанковым масле, сыр нацерці на тарцы. Усё змяшаць і таксама выкласці ў форму. Зверху заліць рэшткамі цеста.
Пірог гатуецца ў духавой шафе 1 гадзіну 10 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Смачна есці!