Воскресенье, 20 июня 2021

«Давай пойдзем у «раёнку» па мясны падарунак!» Шукайце сваё прозвішча ў спісе пераможцаў нашага конкурсу!

4 263

Вось і яшчэ 21 мясны падарунак ад ААТ “Ружаны-Агра” чакае нашых чытачоў, якія рызыкнулі паўдзельнічаць у рэдакцыйным конкурсе. Умовы яго былі простымі – выпісаць “Раённыя будні” на другі квартал і прыдумаць арыгінальны подпіс пад фота.

Пераможцы конкурсу сярод падпісчыкаў нашай газеты, уладальнікі «мясных» падарункаў
ад ААТ «Ружаны-Агра».

  1. Соф’я Аляксандраўна Лук‘яновіч, г. Пружаны
  2. Людміла Анатольеўна Грышчук, в.Новыя Засімавічы
  3. Кацярына Іванаўна Іванчанка, г. Пружаны
  4. Наталля Юр‘еўна Бушук, г. Пружаны
  5. Вольга Фёдараўна Чэга, аг.Вялікае Сяло
  6. Лідзія Ігнатаўна Грышкевіч, г. Пружаны
  7. Вера Іванаўна Каненя, в. Воля
  8. Лілія Пятроўна Галіцкая, аг.Клепачы
  9. Леанід Міхайлавіч Ягавенка, аг.Роўбіцк
  10. Алег Аляксандравіч Замулка, г. Пружаны
  11. Людміла Уладзіміраўна Котава, г. Пружаны
  12. Вера Фёдараўна Навумік, г.п. Ружаны
  13. Аляксей Іванавіч Ракавец, аг.Руднікі
  14. Пётр Уладзіміравіч Грышчук, в.Пацынічы
  15. Ніна Пятроўна Несцяровіч, в.Аранчыцы
  16. Валянціна Іванаўна Бармута, аг.Стараволя
  17. Ірына Вацлаваўна Нічынгер, г.Пружаны
  18. Юлія Віктараўна Мацаюк, в.Парасляны
  19. Дыяна Мікалаеўна Пінчук, аг.Лінова
  20. Людміла Васільеўна Літвіновіч, г.Пружаны
  21. Святлана Міхайлаўна Дубейка, г.Пружаны

Віншуем усіх пераможцаў!
Мясныя наборы будуць дастаўлены ў рэдакцыю ў аўторак,
13 красавіка. Пытанні па атрыманні падарункаў можна ўдакладніць па тэл. рэдакцыі
9-12-36, 9-14-74.

Што тычыцца подпісаў да фотаздымка, то час правядзення конкурсу, мабыць, унёс свае карэктывы і пераважная большасць подпісаў была прысвечана… каханню! Шчасліваму, як у допісе Вольгі Грыгар’ян з в.Казлы: «Любви все особи покорны». Летуценнаму, як у Ганны Андрусевіч з Пружан: «На старт… Внимание… Март!». І нават драматычнаму, як заўважыў Васіль Гароднік з Пружан: «Ты куды ўцякаеш? А аліменты хто кацянятам выплачваць будзе?».
Наогул, мужчыны ўбачылі на фотаздымку менш рамантызму. Мікалай Букраба з Лінова напісаў: «Ты куды, Адысей, ад жонкі і дзяцей? Ішла б ты дамоў Пенелопа». А Пётр Чайкоўскі канстатаваў: «Любовь зла, полюбишь и … чёрного кота». Івану Хрулькевічу здалося, што кошачцы ўсё ж хочацца, каб коцік яе дагнаў, але ж пасля гэтага ўзнікне праблема, вырашаць якую давядзецца праз «раёнку» , а іменна: прыстройваць кацянят з дапамогай аб’яў.
Наша пастаянная чытачка Галіна Завіжэнец палічыла, што каты рухаюцца на кастынг у тэатр Юрыя Куклачова. Не абышлі ўдзельнікі конкурсу і злабадзённыя праблемы. Так Ірына Сарока заўважыла, што каты спяшаюцца зрабіць прышчэпку, Ганна Пекун лічыць, што адзін з герояў фота незадаволены тым, што другі без ахоўнай маскі, а Валерый Давідзенка з в.Малочкі нагадвае: «Таварыш, трымай дыстанцыю!».
А вось пружанка Вера Аўсюк ведае, куды ляжыць шлях сяброў: у «раёнку» па мясны падарунак.
Цікава, што некаторыя нашы чытачы западозрылі катоў у… крымінале. «Злачынства без слядоў» — назвала здымак Кацярына Іванчанка. А Ірына Нічынгер лічыць, што героі ўжо расследуюць нешта «па гарачых слядах». Любоў Барысевіч наогул рассакрэціла ўвесь план: «Ты адцягваеш увагу, а я краду каўбасу».

Каты ідуць па плоце, каб не пакідаць слядоў, лічыць і Людміла Абрамчык з в.Чапялі:
«С другом я своим вдвоём,
В гаражи гулять идём.
Дорогу сами выбираем,
Следов нигде не оставляем».

Як бачыце, нашы чытачы не толькі валодаюць пачуццём гумару, але і ладна рыфмуюць радкі.

«С лучшим корешем вдвоём
Мы на промысел идём.
Вдруг удача улыбнётся,
И любовь свою найдём».
(Ірына Карунас, аграгарадок Мурава).

«Я і сам як укапаны,
І не зводзячы вачэй…
Ці паненка то, ці пані?
Падкажыце мне хутчэй!»
(Алена Кузміцкая, г.п. Шарашэва).

«Ничего на свете лучше нету,
Чем бежать за кошкой по штакету.
Не смотри ты, кошка, очень строго,
Нелегка к тебе моя дорога».
(Людміла Котава, г. Пружаны).
Галіна Папко з вёскі Барысікі даслала ажно 14 варыянтаў подпісу! Вось самыя цікавыя з іх на наш погляд. Пра каханне:

«Ох, снег-сняжок, белая мяцеліца. Хоць ты кажаш, што кахаеш, толькі мне не верыцца!».

Пра няшчаснае каханне: «Не, Мурка, пра тэст ДНК мы з табой не дамаўляліся».

Пра каранавірус: «Любы ты мой кот, не хадзі без маскі. Прынясеш дамоў «карону» — гэта ўсё не казкі».

Пра прыгажосць: «Не дагоніш ты мяне, бо мае кіпцюры сапраўдныя, а твае ў салоне прыгажосці за 30 рублёў зробленыя».
Удзячны ўсім удзельнікам, віншуем пераможцаў, жадаем моцнага здароўя і толькі шчаслівага кахання! Вялікі дзякуй, што застаяцеся з намі!
Кацярына Пашкевіч. Фота Уладзіслава Шпарлы.