Суббота, 12 июня 2021

Пружанскія фігурысты выдатна выступілі на «Кубку Косава» і ў фінале «Зорачкі»

2 362

Спаборніцтвы па фігурным катанні “Кубак Косава” прайшлі на Лядовай арэне Івацэвіч. Сярод пераможцаў турніру – фігурысты, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам В.А.Уважанай.

“Золата” ў першым юнацкім разрадзе сярод дзяўчат пакарылася Эліне Цірскіх, у другім юнацкім – Крысціне Валасюк. Першы ў трэцім юнацкім разрадзе – Вадзім Белавус.


Васіль Барахоўскі і Сафія Здановіч падчас спаборніцтваў выканалі нарматыў першага спартыўнага разраду і заваявалі “залатыя” медалі. П’едэстал другога спартыўнага разраду сярод дзяўчат – поўнасцю пружанскі! Прызавыя месцы занялі Злата Амельянюк, Юлія Пакала і Уладзіслава Чахоўская. Пераможца сярод хлопцаў у гэтым разрадзе – Ілья Лаўрэнаў.


Сярод кандыдатак у майстры спорту годна выступілі Сафія Рахуба (першае месца) і Ганна Лаўрэнава (другое).
Уладзіслаў Шпарла.

Завяршыўся фінал адкрытага першынства Беларусі па фігурным катанні «Зорачка». У другім спартыўным разрадзе сярод дзяўчынак 2010 года нараджэння перамагла Іаана Шаршуновіч (яна таксама выступіла па-за конкурсам і атрымала 1 спартыўны разрад), сярод дзяўчынак 2009 ажно дзве выхаванкі Вольгі Уважанай аказаліся на п’едэстале: на першую прыступку ўзнялася Сафія Рахуба, на другую — Злата Амельянюк. У юнакоў у першым спартыўным разрадзе лепшым стаў Васіль Барахоўскі.
Кацярына Пашкевіч.