Четверг, 26 апреля 2018

Прокурор района рассказал о самых громких преступлениях года

1 408

Іншы раз справы, якімі займаюцца праваахоўныя органы, тычацца не проста маральных аспектаў: некаторыя злачынствы вартыя ўвагі з-за частай перыядычнасці іх учынення альбо прычын, якія прыводзяць да бяды, нязвыкласці для параўнальна спакойнага жыцця глыбінкі. З пачатку года  зарэгістравана нямала здарэнняў крымінальнага характару, якія для Пружаншчыны сталі «гучнымі». Пра іх мы папрасілі расказаць пракурора раёна М.І.Запарошчанку.

— Міхаіл Іванавіч, вясной бягучага года ў адным з дамоў на вуліцы Горына-Каляды ў горадзе здарыўся пажар. Быў знойдзены труп жанчыны, якая, як меркавалася па папярэніх выніках расследавання, памерла ад траўм, атрыманых яшчэ да пажару. Што на сённяшні дзень ужо вядома следчым па гэтым факце?

— Сапраўды, на трупе жанчыны-гаспадыні, знойдзеным на пажарышчы, былі выяўлены прыкметы гвалтоўнай смерці. Па факце наўмыснага забойства была ўзбуджана крымінальная справа, расследаванне па якой праводзіцца следчым аддзелам пракуратуры Брэсцкай вобласці. У злачынстве абвінавачваецца сын пацярпелай. Але справа канчаткова яшчэ не закрыта.

— У сакавіку міліцыя выявіла ў Пружанах «хатнюю парнастудыю». Справа для маленькага гарадка, напэўна, незвычайная. Як высветлілася, пікантнае відэа з удзелам падлеткаў здымаў 69-гадовы грама-дзянін Расіі, ураджэнец Пружан: да здымак ён падбухторваў непаўналетніх з малазабяспечаных і сацыяльна небяспечных сем’яў. На якім этапе сёння справа «рэжысёра» забароненых кінастужак?

— На грамадзяніна ўзбуджана справа адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: арт.168 — па факце ўступлення ў палавую сувязь з непаўналетнімі, якім яшчэ няма 16 гадоў, і арт.343-1 (частцы другой) — за выраб і распаўсюджанне парнагра-фічных матэрыялаў з выявай непаўналетніх. Следства яшчэ ўсё вядзецца, паколькі падазроны ў здзяйсненні злачынства ўцёк і аб’яўлены яго вышук.

— Варта заўважыць, што сёлета ў Пражанах гэта не адзіны выпадак такога характару: у пачатку года былі яшчэ два факты, калі непаўналетнія размяшчалі непрыстойныя відэа- і фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Праўда, яны больш паходзяць на падлеткавае свавольства…

— Перш за ўсё папраўлю, што гаворка ідзе не пра непаўналетніх: жыхарам горада, якія маюць дачыненне да гэтай крымінальнай справы, 22 і 23 гады. За распаўсю-джанне парнагарафічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі інтарнэт яны былі прыцягнуты да адказнасці і ўжо асуджаны.

Між іншым, злачынстваў такога характару на тэрыторыі Пружаншчыны не рэгістравалася з 2008 па 2010 год уключна. А вось сёлета  праваахоўнікі выкрылі адразу некалькі фактаў  злачынстваў парнаграфічнай накіраванасці.

— Хочацца пачуць каментарый наконт павелічэння колькасці выпадкаў траўматызму на вытворчасці: вясной адбыўся выбух на Ружанскім участку камбіната будаўнічых матэрыялаў, дзе пацярпеў чалавек, вытворчы траўматызм зарэгістраваны на Ружанскай мэблевай фабрыцы, некалькі выпадкаў здарылася і ў жніўні. Міхаіл Іванавіч, у чым прычына такога росту?

— Наогул, за восем месяцаў бягучага года ў Пружанскую пракуратуру паступіла 12 заяў і паведамленняў пра факты парушэння правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі на прадпрыемствах і ў арга-нізацыях раёна. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, па ўсіх былі праведзены праверкі. У выніку па 9 матэрыялах, у тым ліку і па факце выбуху цыліндрычнай печы ў ААТ «Пружанскі КБМ», і па факце няшчаснага выпадка на мэблевай фабрыцы, адмоўлена ва ўзбуджэнні кры-мінальнай справы з-за адсутнасці крымінальна караемага саставу ў дзеяннях службовых асоб.

А па трох астатніх няшчасных выпадках з цяжкімі наступствамі (яны здарыліся на вытворчасці ў ААТ «Пружанскае», ТАА «Ружаныбуд» і ААТ «Рамбуд»)  праверкі яшчэ праводзяцца. Ужо высветлена, што абодва работнікі — ААТ «Пружанскае» і ТАА «Ружаныбуд» — знаходзіліся на рабочым месцы ў стане  алкагольнага ап’янення, што сведчыць аб неналежным кантролі з боку службовых асоб за выкананнем правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, працоўнай дысцыпліны.

— Сёння шмат гавораць пра  ўчынак настаяцеля адной з цэркваў раёна: бацюшка быццам бы прыхапіў каштоўныя царкоўныя рэчы і з‘ехаў у іншую краіну. Магчыма, пракуратура пралье святло на гэтую гісторыю…

— Магу сказаць адно: у праваахоўныя органы раёна заяў па факце крадзяжу святаром царкоўнай маёмасці ў бягучым годзе не паступала.

Гутарыла Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *