Воскресенье, 11 апреля 2021

Каля вёскі Шэйпічы пад коламі фуры загінуў пешаход

392

Трагедыя здарылася каля 22.00 гадзін чацвёртага красавіка на дарозе паблізу вёскі Шэйпічы.


41-гадовы жыхар вёскі Мазалі ішоў па праезнай частцы аўтадарогі Р-44 «Гродна-Ружаны-Івацэвічы». Жыхар Гродна, які ехаў у гэты час па трасе на фуры, не паспеў своечасова заўважыць пешахода. Ад атрыманых у выніку наезду траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.
Як удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, святловяртальны элемент у за-гінуўшага быў, але ён знаходзіўся не на адзенні, а на мыліцы. Па факце гэтага дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.