Пятница, 29 марта 2024

Каму неабходна, а каму лепш устрымацца. На пытанні пра вакцынацыю ад COVID адказвае галоўны ўрач Пружанскага РЦГіЭ

2 498

Каранавірус раздзяліў нашае жыццё на “да” і “пасля”. Калі да пандэміі мы віталіся за руку, абдымаліся пры сустрэчы, то цяпер імкнёмся знаходзіцца на “сацыяльнай дыстанцыі”, а замест пажаданняў дабра і кахання з нагоды таго ж дня нараджэння гучыць: “Жадаю не захварэць на COVID”.

Дык як змагацца з хваробай? Адзін са шляхоў – вакцынацыя. Чаму важна зрабіць прышчэпку і наколькі гэта бяспечна, расказала галоўны ўрач Пружанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі К.А.Папко.

Каму трэба зрабіць прышчэпку?
Чым больш людзей мае імунітэт да віруса, тым хутчэй ён перастане распаўсюджвацца. У пацыентаў, якія перахварэлі на “карону”, імунітэт да віруса захоўваецца на працягу трох-шасці месяцаў. Кацярына Анатольеўна адзначыла, што прышчэпка дазваляе выпрацаваць больш працяглы імунітэт. Але рабіць яе, на жаль, дазваляецца не ўсім. Таму, калі вы ўсё ж адважыліся на вакцынацыю, лепей пракансультуйцеся з урачом. У першую чаргу, пажадана прышчапіцца пажылым, людзям з хранічнымі захворваннямі лёгкіх, бронхаў і сэрца, хворым на цукровы дыябет, тым, хто пакутуе ад лішняй вагі. Рабіць прышчэпку могуць асобы, якія дасягнулі васямнаццацігадовага ўзросту.

Вірус адляціць на “Спадарожніку”?
У нашай краіне для вакцынацыі цяпер выкарыстоўваецца ра-сійская вакцына “Гам-Кавід-Вак”, якая выпускаецца пад гандлёвай маркай “Спадарожнік V”. Вакцына была распрацавана Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М.Ф.Гамалеі Міністэрства аховы здароўя РФ.
“Спадарожнік V” – гэта вектарная вакцына. Пры яе вытворчасці выкарыстоўваўся вектар – вірус, які не мае гена размнажэння. Ён і ўводзіцца ў арганізм чалавека, пранікае ў клеткі, але не ўбудоў-ваецца ў іх. У гэты ж час у арга-нізме пачынаецца вытворчасць бялку, падобнага да каранавіруса. Дзякуючы прышчэпцы, арганізм супраціўляецца гэтаму і выпрацоўвае антыцелы.
Як вядома, прышчэпка праводзіцца ў два этапы з інтэрвалам у 21 дзень. Каб сфарміраваўся ўстойлівы імунітэт, павінна прайсці тры-чатыры тыдні пасля другой вакцынацыі.

Прышчэпка – гэта бяспечна?
Вынікі даследаванняў паказалі, што эфектыўнасць вакцыны “Гам-Кавід-Вак” супраць каранавіруса склала 91,6 %, а супраць цяжкіх формаў хваробы ўвогуле 100%. Варта разумець, што не існуе поўнасцю эфектыўных вакцын ні ад адной інфекцыі. Але менавіта “Спадарожнік V” фарміруе імунітэт да віруса, які павінен захавацца на працягу года.
Калі ў вас з’явілася жаданне зрабіць прышчэпку, звяртайцеся ў ЦРБ па нумары 3-05-60.

Вакцынацыя супраць COVID-19 стартавала ў вобласці 20
студзеня. Пружанская ЦРБ пачала вакцынацыю сваіх работнікаў 4 лютага. Напачатку было прышчэплена 70 медыцынскіх супрацоўнікаў.

Другая партыя вакцыны паступіла ў гэтым месяцы. Пры-
шчэпліваюцца медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, работнікі сферы адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання, грама-дзяне, старэйшыя за 18 гадоў, якія пражываюць у інтэрнатах. Вакцынацыя працягваецца.

На мінулым тыдні ў Пружанскую ЦРБ паступіла кітайская вак-
цына «SARS-CoV-2 Vaccine» (Vero Cell) кампаніі «Sinopharm». Ужо прышчэплена 50 пацыентаў Шарашоўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Вакцынацыя працягваецца на гэтым тыдні.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла.