Четверг, 15 апреля 2021

Пружанскі лясгас запрашае далучыцца да акцыі «Тыдзень лесу»

967

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу» пачнецца ў Беларусі 3 красавіка.

Яна будзе прымеркавана да Года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны. Асноўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі людзей да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду.
У межах Тыдня лесу да 10 красавіка ўключна будуць праводзіцца шматлікія мерапрыемствы па высадцы дрэў. Далучыцца да іх запрашае і Пружанскі лясгас. Калі ёсць такое жаданне, звяртайцеся сюды па тэлефоне 9-13-65 або ў бліжэйшае лясніцтва.
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік.