Суббота, 12 июня 2021

Пратэст можа скончыцца зняволеннем

744

У Пружанскім раёне, як у вобласці і краіне наогул, назіраецца стабілізацыя грамадскай абстаноўкі. Удзельнікі пратэстных акцый прыцягваюцца да ўстаноўленай законам адказнасці, у тым ліку па кампенсацыі нанесенага дзяржаўнай маёмасці ўрону.


Разам з тым, на разнастайных дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваюцца заклікі да ўдзелу грамадзян у несанкцыянаваных мерапрыемствах, звязаных з так званым Днём Волі.


Пракуратура папярэджвае аб непазбежнасці пакарання ініцыятараў і магчымых удзельнікаў пратэстных акцый. Згодна з патрабаваннямі абноўленага КоАП, узмоцнены пакаранні за парушэнне грамадскага парадку. Павялічана адказнасць для асоб, якія паўторна прымаюць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, выходзяць пратэставаць на вуліцы за ўзнагароджанне, а таксама для тых, хто яго выплачвае.

Нагадваю, што ў выпадку, калі пратэстныя акцыі пераходзяць у дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ігнаруюць законныя патрабаванні прадстаўнікоў улады, для іх удзельнікаў устаноўлена крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.
Варта задумацца…
Аляксандр Вярбіцкі, пракурор раёна.

Дата абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі канчаткова і беспаваротна перамясцілася з гістарычнай плоскасці ў выключна палітычную. Гэтая падзея зноў і зноў выкарыстоўваецца як нагода наладзіць чарговы пратэст. Бягучы год – не выключэнне.


Хто і навошта рыхтуе правакацыі 25 сакавіка?


Аднак, нягледзячы на цесныя ўзаемаадносіны БНР з кайзераўскім, а затым фашысцкім акупацыйным рэжымам, нам усё роўна працягваюць навязваць 25 сакавіка ў якасці дня нараджэння першай “сапраўднай” незалежнай дзяржавы. Нельга не заўважыць відавочных паралеляў: і некалі, і цяпер да святкавання так званага Дня Волі маюць непасрэднае дачыненне людзі, якія дзеля дасягнення сваіх мэтаў гатовы дзейнічаць любымі сродкамі і метадамі. Калі ў 1944 годзе ад імя гэтых сіл выступаў старшыня Беларускай цэнтральнай рады, то сёння – першыя асобы цяперашняй айчыннай апазіцыі, якія эмігрыравалі за мяжу


Даўняя мара беларусаў аб сваёй дзяржаве паспела ажыццявіцца на палітычнай карце свету дастаткова даўно: спачатку з утварэннем БССР у 1919 годзе, затым на хвалі распаду Савецкага Саюза – у якасці незалежнай суверэннай Рэспублікі Беларусь. Але аказалася, што ў гэтым працэсе беларуская, ці ўжо – па духу і пастаянным месцы пражывання – замежная, апазіцыя зусім не схільна ставіць канчатковую кропку, а, наадварот, поўная рашучасці працягваць дзяржаўнае пераўладкаванне. Рэалізацыя ўласных маштабных палітычных амбіцый мяркуецца праз выкарыстанне сімволікі БНР і пабудову так званай “Новай Беларусі”.


Трэба прызнаць: цяперашнія нацыяналістычна арыентаваныя “барацьбіты за справядлівасць” пайшлі куды далей за сваіх папярэднікаў. Яны дзейнічаюць куды больш цынічна, імкнучыся па максімуме задзейнічаць Захад, каб той актыўней і эфектыўней дапамагаў расхістваць беларускі “рэжым” і заадно ўцягваць у барацьбу народныя масы. Але самі пры гэтым лічаць за лепшае трымацца ўбаку, застаючыся ў поўнай бяспецы.


І гэта – не перабольшванне. На днях самаабвешчаны “нацлідар” С.Ціханоўская заявіла: “Наша стратэгія заключаецца ў тым, каб лепш арганізавацца, падвяргаць рэжым пастаяннаму ціску да той пары, пакуль людзі не будуць гатовы выйсці на вуліцы зноў, магчыма, вясной. 25 сакавіка – гэта Дзень Волі. Дзень нашай незалежнасці. І я заклікаю ўсіх беларусаў рыхтавацца да гэтага дня ўжо зараз: мабілізаваць пратэстны дух, выбудоўваць бяспечныя суполкі, планаваць вяртанне на вуліцы…”.


Шырма працытаваных гучных фраз не ўтойвае ісціны: для Ціханоўскай і іншых “патрыётаў” 25 сакавіка — найперш, дзень свядомага правакавання людзей на парушэнне закона – з магчымымі сутычкамі з праваахоўнікамі і рэальнымі затрыманнямі. І калі для адных гэта – пакуты, нягоды, праблемы дома і на працы, для іншых – еўрапейская лаяльнасць разам з дадатковымі бонусамі і грантамі. Добрая нагода задумацца, найперш, тым, хто яшчэ слухае заклікі беглых “барацьбітоў”.
Глеб Майскі, газета «Заря».