Пятница, 29 марта 2024

Рэцэпты на Біс: пірожнае «Вожыкі»

578

Рэцэпт ад жывёлавода ААТ «Ружаны-Агра» Наталлі Рабковай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста
сметанковы маргарын — 1 пачак,
смятана — 3 ст.л.,
цэдра — 2 ч.л.,
сода, пагашаная воцатам, — 0,5 ч. л.,
мука — 2 шклянкі,

для глазуры
малако — 5 ст.л.,
цукар — 1 шклянка,
какава — 4 ст.л.,
сметанковае масла — 50 г,

для пасыпкі
сметанковыя вафлі — 1 пачак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Маргарын нацерці на дробнай тарцы, дадаць смятану, соду, пагашаную воцатам, затым муку — столькі, каб цеста не прыліпала да рук. З цеста скатаць шарыкі памерам з грэцкі арэх, выкласці іх на бляху і выпякаць у духоўцы да гатоўнасці.
Інгрэдыенты для глазуры змяшаць і варыць на маленькім агні, пастаянна памешваючы.
Вафлі нацерці на тарцы.
Гатовыя шарыкі абмакнуць у глазуру, затым абкачаць у здробненых вафлях.
Смачна есці!