Суббота, 12 июня 2021

Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з сямейным насіллем?

501

У мінулым годзе на Пружаншчыне зарэгістраваны тры злачынствы з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. З іх — два факты прычынення цялесных пашкоджанняў падчас сямейна-бытавых канфліктаў. Адна сварка скончылася забойствам…

З мэтай прафілактыкі бытавых злачынстваў райаддзелам унутраных спраў рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне падобных выпадкаў і прычын іх узнікнення. Вядзецца ўлік сямейных скандалістаў, з якімі ладзяцца тлумачальныя гутаркі. У некаторых выпадках прымяняюцца прэвентыўныя меры ўздзеяння ў выглядзе абмежавання дзеяздольнасці, накіравання на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый, рассялення.

РАУС таксама нагадвае «кухонным баксёрам», што наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў, а таксама іншыя гвалтоўныя дзеянні (арт.10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь) караецца штрафам у памеры да 30 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. Абраза (арт.10.2 КоАП РБ) — штрафам да 200 БВ або грамадскімі работамі.

У рашэнні праблемы насілля ў сям’і заўсёды гатовы аказаць дапамогу:

— райаддзел міліцыі, куды можна звярнуцца па тэл.102 ці 7-36-25;

— тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: вул.Кастрычніцкая, 104 «А», тэл.9-53-67;

— УАЗ «Пружанская ЦРБ» — тэл.103 ці 9-18-22.

Аляксандр Семаковіч, намеснік начальніка РАУС.