Четверг, 15 апреля 2021

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

51


Паважаныя жыхары Пружаншчыны!


Прыміце віншаванні з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларус
Гэтае свята асабліва значнае для беларускай дзяржавы і кожнага грамадзяніна. Дваццаць сем гадоў таму наш народ вызначыў стратэгічны шлях развіцця краіны. Прыняцце Асноўнага Закона стала своеасаблівай кропкай адліку ва ўзмацненні суверэннай дзяржаўнасці, умацаванні грамадзянскага міру і згоды, дасягненні сацыяльна-палітычнай ста-більнасці ў грамадстве. З Канстытуцыяй звязана рэалізацыя такіх найважнейшых чалавечых каштоўнасцяў, як народаўладдзе і справядлівасць, роўнасць і законнасць.
Упэўнены, што стваральная праца кожнага жыхара Пружаншчыны дазволіць яшчэ больш поўна рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць самыя спрыяльныя ўмовы, якія забяспечваюць годнае жыццё людзей і далейшае паступальнае развіццё нашай краіны.
Дарагія землякі! Жадаем вам добрага здароўя, аптымізму, дабрабыту, новых дасягненняў. Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас сімвалам працвітання роднай Беларусі і ўпэўненасці ў сваёй будучыні!
Ю.Ю. Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
М.П. Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.