Суббота, 12 июня 2021

У Столінскім раёне патануў 7-гадовы хлопчык. Зварот раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах

163

Пятага сакавіка ў Столінскім раёне здарылася трагедыя: патануў сямігадовы хлопчык. Разам з сябрам малы вырашыў прагуляцца па лёдзе меліярацыйнага канала, але покрыва не вытрымала вагу дзяцей, і абодва трапілі ў ваду. Аднаго з іх выратаваў 12-гадовы хлопчык, які праходзіў міма, а другі загінуў.

Раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах заклікае дарослых строга кантраляваць месцазнаходжанне і паводзіны дзяцей, не дазваляць ім выходзіць на лёд, быць пільнымі і самім — лёд ужо не такі трывалы.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.