Пятница, 29 марта 2024

«Грамадскія прыёмныя» падводзяць вынікі

283

З лістапада мінулага года на Пружаншчыне працавалі «грамадскія прыёмныя». Актуальныя пытанні развіцця дзяржавы і рэгіёна запрашалі абмеркаваць райвыканкам, Ружанскі і Шарашэўскі сельвыканкамы, раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», дзе вялі прыёмы службовыя асобы, дэпутаты розных узроўняў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншыя.


«За чатыры месяцы паступіла больш за 40 разнастайных прапаноў, — расказала загадчыца сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Пракаповіч. — Самымі актуальнымі аказаліся пытанні пенсіённага забеспячэння, сістэмы адукацыі, эканамічнага развіцця рэгіёнаў, дзейнасці грамадскіх арганізацый і органаў улады, добра-ўпарадкавання населеных пунктаў і дарог. Таксама людзі цікавіліся існаваннем ільгот для розных катэгорый грамадзян. Шэраг агучаных прапаноў тычыўся дзяржаўнай сімволікі, унясення змяненняў у Канстытуцыю, рэалізацыі моўнай палітыкі, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Не засталіся без увагі і такія тэмы, як арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, забеспячэнне грамадскага парадку, адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэгіёнаў, кадравая палітыка, сфера абароту каштоўных папер, экалогія і іншыя».


Адметна, што многія скарысталіся магчымасцю выказаць свае прапановы па тэлефоне ананімна.


Некалькі слушных прапаноў таксама паступіла ў рамках дыялогавых пляцовак, якія рэгулярна праходзяць па ініцыятыве райвыканкама на працягу апошніх месяцаў.


Як запэўніла Наталля Сяргееўна, усе прапановы, якія агучылі ў грамадскіх прыёмных, былі зафіксаваны і перада-дзены для далейшага разгляду.


На здымку: у «грамадскай прыёмнай» працуе старшыня маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Аліна Чулец.
Марына Вакульская. Фота аўтара.