Среда, 4 августа 2021

У раёне прайшла рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

252

З 20 лютага па 1 сакавіка ў раёне праходзіла рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі», да якой далучыліся ўсе службы хуткага і аварыйнага рэагавання. У прыватнасці, як паведамляе начальнік энергагазінспекцыі Ж.У.Казмярчук, інспектары энергагазнагляду правялі прафілактычныя лекцыі ў працоўных калектывах ААТ «Рамбуд», малочнага камбіната, завода радыёдэталяў, ТДА «Агранасен-прадукт», цэха электрасувязі, КУВП «Камунальнік», сацыяльна-педагагічнага цэнтра і доследнай станцыі, а таксама для школьнікаў Слабадской, Велікасельскай і Старавольскай школ. Паралельна праводзіліся абследаванні домаўладанняў з выдачай лістовак бяспекі і рэкамендацый па ўхіленні недахопаў.

Падобныя мерапрыемствы арганізавалі выратавальнікі, газавікі, раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах і іншыя.

А ў першы дзень вясны выніковае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» адбылося на базе Параслянскай СШ. У ім прынялі ўдзел работнікі аддзела аховы, МНС, газавай службы і таварыства выратавання на водах. Іх прадстаўнікі расказалі пра меры бяспекі пры выкарыстанні газавых прыбораў у быце, правілы паводзін ля вады, пра дзеянні падчас узнікнення надзвычайных сітуацый, параілі, як не стаць ахвярай злачынцаў і махляроў.

Трэба адзначыць, што навучэнцы Параслянскай школы добра ведаюць асновы бяспекі жыццядзейнасці: яны правільна і ўпэўнена адказвалі на пытанні выступоўцаў па розных тэмах. Тым не менш, дзятву захапіла дэманстрацыя выратавальнага і службовага абсталявання і прылад, якую арганізавалі аварыйныя службы.

Многія з задавальненнем прымерылі выратавальную або браніраваную камізэльку, паспрабавалі сябе ў ролі матроса-выратавальніка або майстра газавай службы.

Прыцягнула дзіцячую ўвагу і выступленне супрацоўнікаў аховы разам са службовым сабакам Умай.

І, безумоўна, было вельмі шмат жадаючых сфатаграфавацца на памяць як з чатырохногім міліцыянерам, так і з лялечным выратавальнікам Ратуйкам.
Алег Сідарэнка, Кацярына Масік (фота).