Четверг, 15 апреля 2021

Падчас расследавання высветлілася, што падлеткі абрабавалі не толькі гаражы..

542

Падчас расследавання «крымінальных гастроляў» двух непаўналетніх жыхароў горада высветлілася, што падлеткі таксама абрабавалі яшчэ два гаражы па вул.Заводскай і дом па вул.Меліярацыйнай.

Агульны кошт украдзенай маёмасці склаў амаль 599 рублёў. Ва ўсіх выпадках непаўналетнія злодзеі ўзломвалі дзвярныя замкі і выносілі інструмент, электрапрыборы і іншыя каштоўныя рэчы.