Суббота, 22 сентября 2018

Почему так часто воруют у строителей? Комментирует начальник пружанского РОВД

1 177

Нягледзячы на намаганні міліцыянераў, працягваюцца крадзяжы з тэрыторый арганізацый, будаўнічых пляцовак. І рэдка даводзіцца чуць пра прыцягнутых да адказнасці злодзеяў. Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС  падпалкоўнік міліцыі  Д.Г.Няхаеў:

— Сапраўды, сярод іншых крадзяжоў гэтыя — самыя цяжкія па раскрывальнасці. Справа ў тым, што страту інструменту або будаўнічых матэрыялаў службовыя асобы часта заўважаюць не адразу, бывае, што і праз месяц. У выніку ўкрадзенае даўно прададзена і перапрададзена. Усё гэта сведчыць пра адсутнасць належнага кантролю за даручанай маёмасцю. Часта адсутнічае належная ахова аб’ектаў. Нядбайнасць праяўляюць службовыя асобы і пры вырашэнні кадравага пытання, бо пераважную большасць падобных крадзяжоў учыняюць свае ж работнікі.

На працягу некалькіх месяцаў супрацоў-нікамі міліцыі сумесна з іншымі кантралюючымі органамі праводзіліся праверкі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Па ўсіх недахопах складзена дакладная на імя старшыні райвыканкама з прапановай узмацніць адказнасць кіраўнікоў за праяўленую нядбайнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *