Суббота, 10 апреля 2021

Рэцэпты на Біс: салата «Курачка з ананасам»

325

Рэцэпт ад цырульніка Вікторыі Патапчук.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыца — 200 г,
кансерваваны
ананас — 200 г,
сыр цвёрды — 70 г,
яйкі — 2 шт.,
кансерваваная
кукуруза — 100 г,
маянэз.

ПРЫГАТАВАННЕ
Курынае філе адварыць у вадзе з соллю і спецыямі, астудзіць. Яйкі адварыць і астудзіць.
Філе нарэзаць на невялікія кавалкі і выкласці на талерку. Зверху выкласці пластамі нарэзаны ананас, кукурузу, дробна нарэзаныя яйкі, дробна нацёрты сыр.
Кожны пласт злёгку прамазаць маянэзам.
Смачна есці!