Вторник, 23 января 2018

Свята роднага слова прайшло ў Ганцавічах

1 335

Па традыцыі Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня. Гэта свята ўвасабляе адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа. Сёлета яго адзначылі ўжо ў 18-ы раз. Гэтым разам свята прымала Брэстчына — горад Ганцавічы. Беларуская кніга годна канку-
рыруе з іншымі сучаснымі носьбітамі інфармацыі. Такое меркаванне выказаў старшыня нацыянальнага арганізацыйнага камітэта Дня беларускага пісьменства, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, адкрываючы свята. Па яго словах, адзначаючы дзень пісьменства, беларусы аддаюць даніну павагі ўсім, хто ўнёс уклад у развіццё айчыннай культуры. «У трэцім тысячагоддзі кніга па-ранейшаму застаецца папулярнай, яна годна канкурыруе з іншымі сучаснымі носьбітамі інфармацыі», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.

Анатоль Тозік уручыў Ганаровыя  знакі «Залаты Купідон» і дыпломы пераможцам рэспубліканскага конкурсу за лепшыя творы 2010 года ў вобласці прозы, паэзіі, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладаў, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў. Прыемна адзначыць, што сярод лаўрэатаў ёсць і прадстаўнік Брэстчыны – паэт і перакладчык Валерый Грышкавец з Пінска ўдастоены статуэткі за кнігу перакладаў на рускую мову твораў берасцейскіх паэтаў “Белой вежи свет”.

Гасцямі Дня беларускага пісьменства сталі прадстаўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпмісій, дзеячы навукі і мастацтва, журналісты, дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама літаратары з Расіі, Украіны, Сербіі, Чарнагорыі, Казахстана, а таксама горада Докшыцы.

Беларусы могуць па праву ганарыцца нацыянальным друкаваным словам. Пра гэта заявіў міністр культуры Павел Латушка, адкрываючы Алею пісьменства. І пацвярджэнне таму — багатая спадчына Сымона Буднага, Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. «Гэта наш унёсак у сусветную культуру», — сказаў кіраўнік ведамства.

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі ў сваю чаргу адзначыў, што Ганцавіцкая зямля стала невычэрпнай крыніцай творчага натхнення для песняра Якуба Коласа. Па словах міністра,  Дзень пісьменства з’яўляецца сведчаннем вялікага дзяржаўнага клопату аб нацыянальнай культуры, адукацыі, друку. «Ствараюцца ўмовы для ўсебаковага духоўнага развіцця асобы», — сказаў Алег Праляскоўскі. Ён таксама дадаў, што ў Беларусі актыўна развіваецца кнігадрукаванне і адмысловая ўвага надаецца выданню твораў класікаў. Так, з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляецца выпуск збораў твораў Якуба Коласа, Максіма Танка, Івана Шамякіна. У наступным годзе плануецца пачаць выданне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча. Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў свет таксама выйдзе шэраг цікавых кніг. Акрамя таго, выдаўцы рыхтуюцца да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, які ў Беларусі будуць адзначаць у наступным годзе.

Алея пісьменства, адкрытая ў Ганцавічах, прысвечана пісьменнікам сучаснасці — выхадцам з раёна. Асобнае месца ў алеі займае помнік вялікаму беларускаму літаратару Якубу Коласу.

Кнігі і друкаваныя СМІ дапамогуць беларусам захаваць нацыянальную культуру. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага ка-мітэта Канстанцін Сумар.

—Як вядома, культура — душа народа. Яна з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў яго адзінства. Як бы цяпер ні распаўсюджваліся сучасныя сродкі камунікацыі, менавіта праз пісьменства, праз кнігі і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі мы зможам данесці да нашых спадчыннікаў сучаснасць і тым самым зрабіць важны крок на шляху захавання нацыянальнай культуры, — адзначыў Канстанцін Сумар, выступаючы перад гасцямі сёлетняга свята і шматлікімі  мясцовымі жыхарамі.

Дзень пісьменства праходзіць на Брэстчыне ў трэці раз, і нагода таму — самабытнасць палескай зямлі. «Багатая гісторыка-культурная спадчына, гасціннасць і сардэчнасць штогод прыцягвае на Палессе тысячы гасцеў. Тут кожны раён і вёска маюць свае асаблівасці: дыялект, непаўторныя абрады і традыцыі, гісторыю. Усё гэта ў поўнай меры адносіцца да Ганцаўшчыны», — сказаў  старшыня аблвыканкама.

Канстанцін Сумар дадаў, што пры актыўнай падтрымцы дзяржавы ў Беларусі штогод прахо-дзяць самыя розныя культурныя мерапрыемствы, будуюцца бібліятэкі, музеі, школы мастацтваў, абнаўляюцца старажытныя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. Яскравае таму пацвярджэнне – сённяшнія Ганцавічы, якія, рыхтуючыся да рэспубліканскага свята,  непазнавальна змянілі сваё аблічча.

УДЗЕЛ у рэспубліканскім свяце прыняла і дэлегацыя Пружаншчыны на чале з намеснікам старшыні райвыканкама М.П.Кудраўцом. А ў шматгалосым хоры спевакоў і музыкаў гучалі галасы і нашых сама-дзейных артыстаў…

Фота за сайта http://www.gants.by/

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *