Четверг, 15 апреля 2021

Рэцэпты на Біс: вэнджаная скумбрыя

365

Рэцэпт ад настаўніцы Хараўской СШ Юліі Скоблі.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
скумбрыя — 3 шт.,
соль — 4 ст.л.,
цукар — 3 ст.л.,
вадкі дым — 70 г,
шалупінне цыбулі
— 2-3 жмені.
ПРЫГАТАВАННЕ
Шалупінне цыбулі заліваем адным літрам вады, кіпяцім 5-7 мінут. Затым ваду трэба астудзіць і адцадзіць ад шалупіння. Дадаць соль, цукар і вадкі дым.
Скумбрыю ачысціць і заліць расолам, каб рыба пакрылася цалкам. Паставіць у халоднае месца на трое сутак. Затым рыбу дастаць, абсушыць і нацерці алеем.

Смачна есці!